V Міжнародная навуковая канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера» «Нацыя падчас крызісу. Нацыянальныя інтарэсы, ідэнтычнасць, нацыянальная ідэя ды гістарычная палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля 2008 года»
*Для наведвання ў канферэнцыі ў якасці госця неабходна папярэдняя рэгістрацыя
12 МАЯ
18.30-20.30 — гатэль Crownе Plaza (г. Мінск, вул. Кірава, 13)
Публічная дыскусія «Феномен беларускай нацыі: досвед інтэлектуальнага асэнсавання пасля 2000 года» (памяці Уладзіміра Абушэнка)».
13 МАЯ
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68
10.00-11.45
Панэль І. Гістарычная палітыка
Алег Дзярновіч (Беларусь). Няўстойлівы вобраз: Вялікае Княства Літоўскае ў грамадскай думцы і афіцыйным дыскурсе сучаснай Беларусі (1990-я – 2015 гг.)
Томаш Блашчак (Польшча-Літва). Тапаніміка гарадоў і «дэкамунізацыя публічнай прасторы» у Польшчы пасля 2005 г.
Вадзім Сцецюк (Украіна). «Закон аб дэкамунізацыі» і гістарычная палітыка ў сучаснай Украіне: выклікі рэалізацыі
Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Мяккая беларусізацыя гістарычнай палітыкі
11.45-12.00 Кава-паўза
12.00-14.00.
Панэль ІІ. Гістарычная палітыка (ч.2)
Катажына Концка (Польшча). Гістарычная палітыка падчас крызісу
Андрэй Ісэраў (Расія). Праблемы выкладання гісторыі ў расійскай вышэйшай школе.
Павел Церашковіч (Беларусь). Нацыянальны ўніверсітэт у ХХІ стагоддзі.
Дангірас Мачуліс (Літва). Кіно на ўсход ад Одры: інструмент рэпрэзентацыі калектыўнай памяці ці зброя гістарычнай палітыкі?
Аляксандр Пагарэлы (Беларусь). Ужыванне і злоўжыванне крызісам. Крызісны дыягназ у друку міжваеннай БХД-БНА і яго актуальнасць
14.00-15.00. – Абед
15.00-16.30
Панэль ІІІ. Нацыянальная ідэнтычнасць
Анджэй Шпаціньскі (Польшча). Новыя тэндэнцыі ў культуры і нацыянальных пачуццях Адам Бальцэр (Польшча). Ісламафобія і нацыяналізм у Цэнтральнай Еўропе.
Гаіз Шаймердзен (Казахстан). Нацыянальная ідэнтычнасць казахскай ірэдэнты: пастаноўка праблемы.
Казімеж Вуйціцкі (Польшча). Лакальная ідэнтычнасць, трансляцыя культурнай спадчыны і нацыянальная свядомасць. Выпадак аднаго горада ў Дольным Шлёнску і спроба абагульнення
Ігар Расолька (Беларусь). Структура нацыянальнай ідэнтычнасці насельніцтва Беларусі ў еўрапейскім кантэксце: досвед параўнаўчага шматмернага аналіза
Ірына Мацішына (Украіна). Пытанне канцэпцыі «Сябар-вораг»: украінскае вымярэнне (семітыячны аналіз)
16.30-18.00
Панэль ІV. Новыя формы ідэнтычнасці
Наталля Сцебліна (Украіна). Нацыянальныя ўзаемаадносіны і мясцовыя медыя: геаграфія інтэрнэт-навін Львова і Адэсы
Юльяна Матасава (Украіна). «Праца» жаночага ва ўкраінскай папулярнай музыцы 1990-2010-х: спробы ўвасаблення нацыянальнага жаданага
Аляксандр Ланеўскі (Беларусь-Польшча). Анархізм падчас крызісу: прыклад Беларусі
Уладзіслаў Іваноў (Беларусь-Літва). Мова, культура, спорт, як патэнцыйна «мяккая сіла» дзяржавы (чаму і як Беларусь ігнаруе патэнцыял softpower?)
Антон Сайфуллаеў (Польшча). Паўперыферыйны – посткаланіяльны – аўтэнтычны. Гонка за постмадэрнай формай.
18.30-20.30 – гатэль Crownе Plaza (г. Мінск, вул. Кірава, 13)
Публічная дыскусія «Нацыі і дзяржавы Усходняй Еўропы – перспектыва 2026». Удзельнікі: Альфрэдас Бумблаўскас (Літва), Андрэй Казакевіч (Беларусь), Георгі Касьянаў (Україна), Аляксей Мілер (Расія).
14 МАЯ
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68
10.00-11.45
Панэль VI. Гістарычныя спрэчкі і міжнародныя стасункі
Аляксей Мілер (Расія). Сутыкненне заходнееўрапейскай і ўсходнееўрапейскай культур памяці
Георгі Касьянаў (Украіна). Гісторыя на вайне і вайна гісторый: Украіна – Расія, пачатак трэцяга тысячагоддзя
Альфрэдас Бумблаўскас (Літва). УЛБ ці што супольнага паміж Віленскім універсітэтам 1579 г., магілёўскім барока Глаўбіца, Кіева-Магілянскай акадэміяй і фронтам Данецка ў 2015 г.?
Русціс Камунтавічус (Літва). Гісторыя Беларусі, напісаная літоўскім аўтарам: як яна можа выглядаць?
Людвіка Влодэк (Польшча). Рэакцыі жыхароў польскага Спіша на культ «праклятых жаўнераў»
12.00-14.00
Панэль VIІ.Гістарычныя спрэчкі і міжнародныя стасункі (ч.2)
Генадзь Каралёў (Украіна). Паміж Германіяй і Расіяй: канцэпцыя Цэнтральна-Усходняй Еўропы Оскара Халецкага
Рафал Лешчыньскі (Польшча). Праграма польскай правіцы і ідэя супрацы з Заходняй Украінай у 2014-2016 гг.
Гжэгаж Клейн (Польшча). Польскія скрайне правыя рухі ў дачыненні да ўкраінскага канфлікту
Пётр Шчэпанік (Польшча). Месца канфлікту на ўсходзе Украіны ў гістарычнай свядомасці палякаў
Магда Пабін-Майхжак (Польшча). Расійскі імперскі сон: ад традыцыі да сучаснай палітыкі
Богдан Завадэвіч (Польшча). Роля знешніх актараў у сербскай партыйнай палітыцы пасля 2008 года
Аляксандра Катоўска (Польшча). Нелегальная іміграцыя з Паўночнай Афрыкі як выклік для ўнутранай бяспекі Еўрапейскага Звяза
Спампаваць праграму Program_be_2016
Каментары