Улада33

«Газета Слонімская» просіць абароны ў чытачоў

Днямі рэдактар атрымаў ліст з папярэджаньнем аб парушэньні ліцэнзіі на дробны гандаль (газэта распаўсюджваецца прыватнымі асобамі) і з пагрозай ануляваць ліцэнзію

Пасьля чарговага наведваньня ўладных кабінэтаў рэдактар «ГС» прыходзіць да высновы, што «чыноўнікі вырашылі зьнішчыць газэту». Рэдактар наўпрост пытаецца ў сваіх чытачоў: патрэбная ім «Газета Слонімская» ці не?

Некалькі тыдняў таму «ГС» адмовілі ў працягу дамовы арэнды безь якіх‑кольвек тлумачэньняў.

«Спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку: усе адмаўляюць», — кажа Віктар Валадашчук.

У лісьце да чытачоў рэдактар узгадвае, што вось ужо на працягу двух гадоў газэта ня ўключана ў каталёг падпіскі «Белпошты» і не прадаецца ў шапіках «Белсаюздруку», паколькі дамову не працягнулі. Нядаўна паводле вуснага загаду мясцовых чыноўнікаў газэту забаранілі прадаваць у крамах.

А днямі рэдактар атрымаў ліст з папярэджаньнем аб парушэньні ліцэнзіі на дробны гандаль (газэта распаўсюджваецца прыватнымі асобамі) і з пагрозай ануляваць ліцэнзію.

Віктар Валадашчук перакананы, што газэту мэтанакіравана зьнішчаюць. Таму апошняе, што ён вырашыў зрабіць, — запытацца ў чытачоў, ці патрэбная ім газэта. Рэдактар запрашае накіроўваць лісты на імя рэдакцыі, а таксама дасылаць СМС‑паведамленьні са сваімі думкамі наконт гэтага. Допісы будуць апублікаваныя.

Рэдактар таксама ўзгадвае гісторыю газэты й піша, што ў 1938 годзе яе ўжо зачынялі, але ў гісторыі не засталося імёнаў тых, хто гэта рабіў. Гэтым разам рэдактар абяцае апублікаваць імёны ўсіх, хто датычны да закрыцьця газэты. «Гісторыя і нашчадкі павінны ведаць іх імёны» — піша Віктар Валадашчук.

Нагадаем, што тэрмін арэнды памяшканьня ў рэдакцыі сканчаецца 1 чэрвеня. «Газета Слонімская» — апошняе незалежнае грамадзка‑палітычнае выданьне ў Гарадзенскай вобласьці.

Каментары3

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі47

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі47

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →