Грамадства11

Лукашэнка ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі наведае Гомельскую вобласць

Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Гомельскую вобласць, у ходзе якой азнаёміцца з развіццём раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Плануецца, што ў Ельскім раёне кіраўнік дзяржавы наведае адно з сельгаспрадпрыемстваў, дзе яго праінфармуюць аб вытворча-эканамічным развіцці рэгіёну, завяршальным этапе веснавых палявых работ, працы па стварэнні трывалай кармавой базы для забеспячэння інтэнсіўнага развіцця жывёлагадоўлі.

У аграгарадку Дабрынь Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з мерамі, што прымаюцца па стварэнні ўмоў для камфортнага пражывання насельніцтва ў сельскай мясцовасці і раёнах, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця сацыяльнай інфраструктуры і добраўпарадкавання, газіфікацыі пацярпелых раёнаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Чакаецца, што Лукашэнка таксама азнаёміцца з працай арганізацый Белкаапсаюза ў пытанні гандлёвага ды іншага абслугоўвання насельніцтва, якое пражывае ў чарнобыльскіх раёнах.

Прыканцы запланаваны ўдзел кіраўніка дзяржавы ў фінальным канцэрце дабрачыннага творчага марафона «Адраджэнне», прысвечанага 30-й гадавіне катастрофы на ЧАЭС.

Каментары1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць