Свет22

Аўстрыя рэзка ўзмацніла жорсткасць заканадаўства аб мігрантах

Парламент у Вене ў сераду, 27 красавіка, значнай большасцю галасоў прыняў законапраект, які дазваляе ўраду прымяняць жорсткія меры ў мэтах спынення наплыву нелегальных мігрантаў.

Згодна з новым заканадаўствам, урад атрымлівае права аб'яўляць надзвычайнае становішча з-за міграцыйнага крызісу. Стан НС вызначаецца як пагроза грамадскаму парадку і ўнутранай бяспецы. Калі ўрад вырашыць скарыстацца правам увядзення рэжыму НС, то гэта рашэнне павінна быць зноў зацверджана парламентам.

У гэтым выпадку аўстрыйскія ўлады атрымаюць права прымаць хадайніцтвы аб прытулку толькі ад пэўных катэгорый бежанцаў — ад мігрантаў, у якіх у Аўстрыі блізкія сваякі, ад непаўналетніх без суправаджэння дарослых і ад жанчын з маленькімі дзецьмі. Усе астатнія бежанцы будуць падлягаць выдварэнню ў суседнія краіны.

Рэжым надзвычайнага здарэння першапачаткова ўводзіцца тэрмінам на паўгода, але можа быць працягнуты да двух гадоў.

Раней паступілі паведамленні аб тым, што ўлады Аўстрыі разглядаюць магчымасць устаноўкі пагранічнага плота з драцяной сеткі на перавале Брэнер — найбольш выкарыстоўваным дарожным злучэнні паміж Аўстрыяй і Італіяй. Пра гэта паведаміў начальнік паліцыі зямлі Тыроль Хельмут Томач.

Ён адзначыў, што 400-метровы плот, які будзе пераносным, можа быць усталяваны ў любы час у тым выпадку, калі спатрэбіцца спыніць масавы прыток бежанцаў, пакуль жа такой неабходнасці няма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля беларуска-літоўскай мяжы ашываецца статак галодных дзікоў4

InformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына8

Беларускі трэнер узначаліў салідны футбольны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе еўракубкаў

У Албаніі распрацоўшчыкаў першага віртуальнага ШІ-міністра, створанага сачыць за карупцыяй, абвінавацілі ў карупцыі3

Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры5

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус4

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе25

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»27

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць