Грамадства2727

У Паставах вучняў «пераканалі» не здаваць беларускую мову на экзаменах

Гэта адбылося ў Пастаўскай сярэдняй школе №1. Пра гэты факт рэдакцыі «Вестак» паведамілі чытачы нашага сайта з Паставаў.

Афіцыйная прычына – экзамен па роднай мове не ўкладаецца ў графік.

Каб высветліць сітуацыю, мы патэлефанавалі намесніку дырэктара па вучэбнай частцы Наталлі Ярынскай. Наталля Юр’еўна сказала Весткам, што дзяцей ніхто да гэтага не змушаў, яны добраахвотна перайшлі на рускую мову:

— Гэта было абсалютна не так. Адзін чалавек выбраў (экзамен па мове – З.Л.) у адным класе і два чалавекі ў іншым класе. Але паколькі экзамены ў адзін і той жа дзень супадаюць з выпускным вечарам, то мы проста запрасілі іх і сказалі мі: «Вы маеце права, гэта ваш выбар, мы вас не прымушаем, але самі падумайце і скажыце сваё рашэнне, сможаце вы перайсці на рускую мову, гэта не супярэчыць вашым пажаданням? Калі вы згаджаецеся, то напішыце, калі ласка, заяву, і мы будзем пераробліваць расклад». Яны прынеслі заявы, ніхто іх не змушаў, бо ім самім так лепш, каб у іх былі дні на падрыхтоўку.

Наогул, гэту сітуацыю Наталля Ярынская назвала падставай. Яна прапанавала нават апытаць вучняў і бацькоў, маўляў, ніхто нікога не змушаў.

Канешне, завучу можна паверыць, але ёсць некалькі «але». Чамусьці ў такіх сітуацыях амаль заўсёды крайняй апынаецца беларуская мова. Ну і тое, як у нас усё робіцца добраахвотна, тлумачыць нікому не трэба. У нас «па просьбе працоўных» і цэны павышаюць, і пенсійны ўзрост, і суботнікі добраахвотныя праводзяць.

Каментары27

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць