Грамадства

Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» пачне работу 11 мая

XX Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМI ў Беларусі» пачне сваю работу 11 мая ў Мінску, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

У юбілейнай выставе «СМІ ў Беларусі», якая пройдзе ўпершыню ў выставачным павільёне па праспекце Пераможцаў, 14, возьмуць удзел нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, вядучыя дзяржаўныя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя СМІ, галіновыя выданні, адукацыйныя і дзіцячыя выданні, літаратурна-мастацкія і культуралагічныя выданні, FM-станцыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі, прадстаўнікі СМІ рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, т.зв. Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы, іншых краін, а таксама недзяржаўныя СМІ.

XX Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМI ў Беларусі», якая пройдзе па 14 мая, прадэманструе гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах найстарэйшых беларускіх выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання інфармацыі з дапамогай усіх даступных каналаў камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйных.

Па традыцыі выстава «СМI ў Беларусі» становіцца пляцоўкай для абмеркавання стану і развіцця беларускага інфармацыйнага поля і планавання на будучыню. У праграме выставы — круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі.

У першы дзень працы выставы будуць уручаныя ўзнагароды XІI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара».

У гэтыя ж дні, 11-14 мая, пройдзе ХI Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні». Да ўдзелу ў медыяфоруме запрошаныя кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Госці возьмуць удзел і ў мерапрыемствах выставы «СМІ ў Беларусі».

Арганізатарамі XX Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМI ў Беларусі» выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ «Белэкспа» пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, РУП «Дом прэсы», ГА «Беларускі саюз журналістаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць