Кампанія жыхароў Магілёва адправілася на вячэрнюю падводную рыбалку на возеры Броды. Аднак у 22:16 ратавальнікам паступіла паведамленне аб чалавеку, які тоне. Не змог выплыць на бераг жыхар Магілёва 1980 года нараджэння.
«Кампанія кажа, што яны займаліся падводнай рыбалкай. Але ёсць імавернасць, што проста лавілі ракаў. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Труп адпраўлены на ўскрыццё для вызначэння дакладнай прычыны смерці», — - паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.
Каментары