Грамадства4747

«У Беларусі такім сядзець у турме»: «СБ» апублікавала артыкул пра неанацыстаў, якія трэніравалі беларускіх дзяцей

Сёння на сайце газеты Адміністрацыі прэзідэнта з'явіўся артыкул, прысвечаны неанацысту Мільчакову і кампаніі — тым самым баевікам, што займаліся баявым вышкалам беларускіх школьнікаў у Падмаскоўі. 

Аўтар «Советской Белоруссіі» Юрый Царык даў артыкулу назву «Пытанне сур'ёзнае». 

Дарэчы, гэты Юрый Царык — колішні супрацоўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, а цяпер — старшыня назіральнай рады Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў.

На пачатку ён сцісла пераказаў змест нядаўняга расследавання «Нашай Нівы» пра адпраўку Віцебскіх школьнікаў на ваенныя зборы ў Расію.

«Вядома, у Беларусі, дзе антынацысцкія і антыфашысцкія ўстаноўкі складаюць адзін з краевугольных камянёў не толькі дзяржаўнай ідэалогіі, але і грамадскага кансэнсусу, дадзеная навіна выклікала сапраўдны шок», — гаворыцца ў «Советской Белоруссіі». 

Інструктар па баявой падрыхтоўцы ў лагеры, куды вазілі беларускіх школьнікаў.

Таксама аўтар піша, што ў гэтым скандале не так усё проста, і таксама вінаваціць «некаторых прадстаўнікоў» мясцовай улады ў абыякавасці. 

«Ёсць відавочнае, — піша Царык, — тое, што нацысты і фашысты не павінны мець доступу да беларускіх дзяцей і тым больш — быць іх настаўнікамі. Тое, што такое здарылася — ганьба. Прычым не толькі для Беларусі, але і для Расіі, дзе піяр на ўсякага роду «несмяротных палках» нядрэнна ўжываецца з вельмі супярэчлівымі практыкамі. Уласна, недапушчальнасць такіх выпадкаў прызнаюць усе: і МУС, і Беларускі экзархат, і прагрэсіўная грамадскасць, і грамадскасць кансерватыўная».

Далей аўтар «СБ» звяртае ўвагу на тую акалічнасць, што калі б Мільчакоў і кампанія нават не былі б нацыстамі, то яны ўсё адно злачынцы з гледзішча беларускага заканадаўства — наёмнікі. 

«Уявім, каб Мільчакоў не быў бы нацыстам і садыстам, а быў бы «проста» ўдзельнікам незаконных узброеных фармаванняў («добраахвотнікам Данбаса»), якія забілі пару дзясяткаў украінцаў. Зрабіла б гэта ягоны ўдзел у «патрыятычным» (?) выхаванні беларускіх (!) дзяцей прымальным?» — задаецца пытаннем Царык і падсумоўвае, што такім людзям няма чаго рабіць у Беларусі, апроч хіба таго, што сядзець у турме. 

Таксама ў артыкуле значыцца, што інструктарская дзейнасць баевікоў можа разглядацца беларускім заканадаўствам як вярбоўка беларускай моладзі, што з'яўляецца злачынствам супраць дзяржавы.

«Нягледзячы на гэта, Аляксей Мільчакоў ужо заявіў, што ў яго незаконнага ўзброенага фарміравання «Русіч» ёсць «вялікія планы» у дачыненні да Беларусі. Ды й сітуацыя не зводзіцца да аднаго толькі Мільчакова: раней у інтэрнэце публікаваліся шматлікія расследаванні СМІ і валанцёраў, у якіх прыводзіліся даволі трывожныя факты ваенізаванай падрыхтоўкі беларускіх дзяцей і падлеткаў асобамі, якія адкрыта выступаюць за адмову ад незалежнасці Беларусі», — піша Царык. Нагадаем тут пра папярэдняе расследаванне «Нашай Нівы» адноса сітуацыі ў «ваенна-патрыятычных» клубах Гродзенскай епархіі. 

«Калі ў датычных да ўсяго гэтага спадароў з'яўляюцца «вялікія планы» ў дачыненні да Беларусі, узнікае неабходнасць правесці выразную мяжу. Цяпер, пакуль эмацыйная і шмат у чым дэструктыўная хваля, выкліканая украінскім крызісам, не сышла, галоўным клопатам кожнага з нашых народаў з'яўляецца менавіта абарона права быць гаспадаром на сваёй зямлі», — падсумоўвае аўтар і завяршае артыкул згадкай пра тое, што Мільчакоў нібыта пару дзён таму быў у Беларусі. 

«Да каго і навошта сюды прыязджаў Мільчакоў?» — задаецца пытаннем аўтар. 

* * *

Чытайце таксама:

Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў

«Воіны Хрыста»: як асобныя святары і афіцэры на Гродзеншчыне рыхтуюць салдатаў «рускага свету»

Каментары47

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў13

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў13

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць