Наведнікаў канцэрта гурту Brutto ў Дняпры эвакуіравалі з-за інфармацыі аб мініраванні. Пасярод канцэрта прысутных папрасілі пакінуць памяшканне, пішуць мясцовыя СМІ.
На старонцы Brutto ў фэйсбуку з'явіўся каментар вакаліста Сяргея Міхалка з нагоды перапыненага канцэрта: «Выйшлі за олд-скул на ганак клуба «Квадрат» і дружным сямейным колам спявалі «Воіны Святла», «Грай» і «Я веру». На біс — «Сонца» хорам з новымі сябрамі Brutto! Дзякуй, хлопцы, за вытрымку і афігенную атмасферу», — сказаў музыка.
Сяргей Міхалок стварыў Brutto пасля таго, як распусціў свой стары гурт «Ляпіс Трубяцкой». Вострасацыяльны змест песень Міхалка выклікаў забарону яго канцэртаў у Беларусі і Расіі. Міхалок пераехаў на жыхарства ва Украіну, дзе і выступае найчасцей. На яго канцэрты ў Вільні, Беластоку, Варшаве і Кіеве прыязджаюць тысячы беларусаў.
Песня «Грай» стала адной з самых папулярных песень на беларускай мове за ўсе часы. Міхалок выконвае яе на кожным канцэрце.
4 чэрвеня Brutto выступае на фестывалі на Тарасавай Гары, а 5 чэрвеня — у Чаркасах.
-
У лідара гурта a-ha Мортэна Харкета дыягнаставалі хваробу Паркінсана
-
Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»
-
Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю
Каментары