Грамадства

Школы і гімназіі пачынаюць прыём у першыя класы

Сёння беларускія школы і гімназіі пачынаюць прыём дакументаў ад бацькоў будучых першакласнікаў, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

Прыём дакументаў для залічэння ў 1-я класы дзяцей, што пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за ўстановай адукацыі, ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня.

Бацькі будучых першакласнікаў падаюць заяву на імя дырэктара школы, медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці і пасведчанне аб нараджэнні.

У гэтыя ж тэрміны кіраўніком установы адукацыі або асобай, якая выконвае яго абавязкі, прымаюцца заявы на вольныя месцы ад бацькоў дзяцей, якія не пражываюць у замацаваным мікрараёне. Прыём такіх дзяцей на свабодныя месцы ў школы і гімназіі будзе праходзіць у парадку чарговасці рэгістрацыі заяў ад іх законных прадстаўнікоў.

Астатнія дакументы, у выпадку, калі будзе прынята станоўчае рашэнне аб прыёме дзіцяці ў школу, неабходна падаць з 16 жніўня па 28 жніўня.

Трэба памятаць, што дзеці, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, маюць пераважнае права пры паступленні ў 1-ы клас.

Акрамя таго, сёння пачынаецца прыём дакументаў у 10-я класы беларускіх школ і гімназій. Ён працягнецца па 17 жніўня.

Бацькі падаюць пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці, медыцынскую даведку аб стане здароўя, арыгінал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі, дакументы, што пацвярджаюць права на ільготы пры паступленні ў профільны клас (пры іх наяўнасці).

У новым навучальным годзе ў Беларусі будуць працаваць 2627 школ, да вучэбных заняткаў у якіх прыступяць каля 1,05 млн навучэнцаў, у тым ліку 90 тыс. першакласнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе2

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе2

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць