Улада44

Цяпер афіцыйна. Сёмы дыпламат з'явіцца ў пасольстве ЗША ў Мінску

Штат пасольства ЗША ў Мінску папоўніцца эканамічным дарадцам. Пра гэта заявіў сёння на брыфінгу для 12 амерыканскіх кампаній Павераны ў справах ЗША Скот Роланд, паведамілі ў амерыканскай амбасадзе. Такім чынам, цяпер у Беларусі будзе сем пастаянных дыпламатаў з ЗША пры васьмі дазволеных МЗС.

«Скот Роланд адзначыў, што ўрад ЗША падтрымлівае развіццё гандлю і інвестыцый паміж ЗША і Беларуссю, і дадаў, што ў рамках такіх сумесных намаганняў Міністэрства замежных спраў ўхваліў пашырэнне штату пасольства ЗША ў Мінску на пасаду эканамічнага дарадцы», — адзначылі ў пасольстве.

Раней аб хуткім з'яўленні ў Беларусі сёмага амерыканскага дыпламата паведаміў кіраўнік Джэймстаўнскага фонду Глен Ховард.

На сённяшнім брыфінгу бізнес-дэлегацыя ЗША была прадстаўлена 12-ю кампаніямі, якія працуюць у рэгіёне і вывучаюць магчымасць пашырэння іх дзейнасці на Беларусь. Мерапрыемства прайшло «у цесным супрацоўніцтве» з беларускім МЗС, дадалі ў пасольстве.

Дэлегацыя сустрэлася з намеснікам кіраўніка МЗС Аляксандрам Міхневічам, прадстаўнікамі Нацыянальнага агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі і нацыянальнага банка Беларусі.

«Бізнес-брыфінг таксама даў магчымасць кампаніям ЗША пазнаёміцца з патэнцыяльнымі беларускімі партнёрамі», — адзначылі ў пасольстве.

***

Нагадаем, у сакавіку 2008 года, пасля ўвядзення ЗША санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», пасол Беларусі Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула пасол Карэн Ст'юарт. Колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску было скарочана з 35 да пяці супрацоўнікаў.

У 2014 годзе беларускі бок дазволіў павялічыць штат амбасады ЗША з пяці да шасці чалавек, і неўзабаве пасля гэтага амерыканскае дыппрадстаўніцтва пашырыла спіс візавых паслуг для грамадзян Беларусі.

Падчас свайго візіту ў Мінск 29 сакавіка намесніца памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпэнтэр заявіў, што бакі рыхтуюцца абмяняцца вайсковымі аташэ.

25 красавіка 2016 года часовы павераны ЗША Скот Роланд заявіў, што вяртанне паслоў можа стаць тэмай для абмеркавання паміж Мінскам і Вашынгтонам ўжо ў гэтым годзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць