Меркаванні7878

«Дэмакратыю ў Беларусі можа ўвесці толькі сам Лукашэнка, любы іншы варыянт выкліча ўмяшанне Расіі»

На пазамінулым тыдні рэдактара «Нашай Нівы» ўпершыню запрасілі на «Клуб рэдактараў» на БТ. «Што вы думаеце пра словы Аляксандра Лукашэнкі на перадвыбарчай нарадзе пра тое, што трэба падтрымаць тых кандыдатаў у дэпутаты, якія выступаюць за незалежнасць Беларусі?» — спытаў рэдактара «НН» Генадзь Давыдзька.

Рэдактар «НН» адказаў, што лозунгі лозунгамі, а людзям важна, хто будзе сядзець у камісіях і як будуць лічыць галасы. І яшчэ, сказаў, прэзідэнт Фінляндыі не праводзіць нарадаў, каго з кандыдатаў у дэпутаты падтрымаць. Выканаўчая ўлада там займаецца сваім, а заканадаўчая — сваім.

Рэдактар «Советской Белоруссіі» на гэта адказаў: што вы хочаце, Фінляндыя незалежная амаль 100 гадоў, а Беларусь — толькі 25. І ў свой час Манергейм таксама звяртаўся да народа з заклікам галасаваць за тых ці іншых кандыдатаў, бо народ быў яшчэ не гатовы.

На гэтым гаворка перайшла да іншай тэмы, паскакалі па сцэнары, далей ад паралеляў. А можна было нагадаць, што Манергейм ні з кім «саюзных дзяржаў» не будаваў, ён ставіў лінію Манергейма. І нават калі сфарміраваную з бялявых беларусаў «Фінляндскую народную армію» гналі на фінскія дзоты — «мінскія фіны ідуць на фінскія міны», горкі жарт тады хадзіў, 140 тысяч сваіх салдат Сталін тады паклаў у зямлю дзеля свайго захопніцкага плана, і ўсё дарма, — Фінляндыя заставалася парламенцкай дэмакратыяй ад моманту свайго заснавання, нават у перыяд Зімовай вайны.

Каб збудаваць моцную і паспяховую Беларусь, галоўнае, па-мойму, не лічыць сябе такімі самымі разумнымі. Наадварот, трэба ўмела выкарыстоўваць «найлепшыя прыклады» іншых еўрапейскіх народаў — той самай Фінляндыі. Яны ж такія, як і мы, толькі па-іншаму гавораць.

Лукашэнкаўцы сцвярджаюць іншае: нельга дапускаць у краіне дэмакратычныя выбары, бо іншаземныя сілы (чытай: Расія, — хоць яны публічна ніколі таго не кажуць) пачнуць умешвацца ва ўнутрыбеларускія справы на чыімсьці баку, што прывядзе да распаду краіны і страты незалежнасці.

На маю думку, гэта памылковая логіка. Наадварот, анексія не пагражае ніводнай дэмакратычнай краіне ў суседстве з Расіяй. Між тым становішча аўтарытарнай Беларусі застаецца настолькі няпэўным, падвешаным, што нават НАТА праводзіць вучэнні з адпрацоўкай катастрафічнага сцэнара. «Адна краіна» па суседстве анексуе «другую краіну» і на хвалі эйфарыі спрабуе захапіць адну з краін Балтыі. Пра якія краіны гаворка, тлумачыць не трэба. Гэтыя вялікія вучэнні адбудуцца ў Польшчы і другія — у Балтыі. Амерыканцы і натаўцы адпрацоўваюць марш-кідок сваёй брыгады з Германіі ў Прыбалтыку для вызвалення балтыйскіх краін.

А Беларусь хто будзе вызваляць у выпадку чаго? Ніхто, бо краіна не ўваходзіць у НАТА і Еўрасаюз. Будзе як з Украінай: калі ты не пад парасонам, то разбірайся са сваімі праблемамі сам. За чужых паміраць ніхто не будзе.

Так, калі ўявіць у Беларусі цяпер Плошчу, Майдан, то Масква стапрацэнтова ўмяшаецца, як калісьці ў Венгрыі ў 1956-м і Чэхаславакіі ў 1968-м. У 2006-м ці 1996-м было інакш. А цяпер — такая вось палітычная сітуацыя. Таму Плошча на сёння недапушчальная.

Так, дэмакратыю ў Беларусі на сёння можа ўвесці толькі сам Лукашэнка, прычым толькі ва ўдалы момант, калі Маскве будзе не да таго. Так, як Ярузэльскі ў Польшчы — у 1989-м. Як кароль Хуан Карлас, пераемнік Франка, у Іспаніі — у 1974-м. Там таксама гэта камусьці, напэўна, не падабалася, а хтосьці баяўся. Але паглядзіце, дзе цяпер мы, а дзе Іспанія, Польшча і Фінляндыя. Гэта памятаць трэба, гэтую мэту не выпускаць з вачэй.

Каментары78

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка4

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць