Здарэнні11

Жыхару Бабруйска пагражае смяротнае пакаранне за забойства жанчыны і дзіцяці

Следчыя органы завяршылі расследаванне справы 39-гадовага жыхара Бабруйска, які абвінавачваецца ў забойстве жанчыны і яе дзіцяці ў Глускім раёне.

Нагадаем, трупы жанчыны і яе сына былі выяўленыя 26 снежня 2015 года ў адным з дамоў у вёсцы Заполле Глускага раёна. Смерць абодвух наступіла ад шматлікіх колата-рэзаных і агнястрэльных раненняў. Дом, дзе былі знойдзеныя забітыя, выкарыстоўваўся як дача і належаў знаёмаму жанчыны, які быў западозраны ў злачынстве. Ён знаходзіўся на месцы трагедыі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Следства выявіла, што падчас сваркі з 28-гадовай бабруйчанкай, якая гасцявала ў яго разам з сямігадовым сынам, абвінавачаны нанёс пацярпелай нажом, рукамі і нагамі, а таксама прыкладам паляўнічай стрэльбы мноства удараў па розных частках цела. Дзіцяці быў нанесены адзін удар нажом у грудную клетку. Акрамя таго, абвінавачаны, паводле версіі следства, стрэліў у хлопчыка з паляўнічай стрэльбы. Маці і сын памерлі на месцы.

«Пасля забойстваў абвінавачаны выйшаў на вуліцу, дзе беспадстаўна, з хуліганскіх меркаванняў, стаў страляць па вокнах суседняга дома, ствараючы пагрозу жыцця і здароўя ўласніку жылля, прыкладам стрэльбы разбіў шыбы ў доме, а затым збіў пацярпелага, які выйшаў на шум і спрабаваў адабраць у яго зброю», — паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле яе слоў, згодна з высновамі псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, на момант учынення злачынстваў абвінавачаны псіхічных расстройстваў не меў, мог у поўнай ступені ўсведамляць характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Бабруйчаніну пагражае смяротнае пакаранне. Пракуратура накіравала справу ў Магілёўскі абласны суд, паведаміў БелаПАН намеснік начальніка аддзела абласнога нагляднага ведамства Дзмітрый Шарамет.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць