Грамадства11

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі

Мінчук Дзмітрый распавёў журналісту MYFIN дзіўную гісторыю пра даўгі. І гаворка ідзе не пра ашуканцаў.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

«Гэтая гісторыя пачалася яшчэ ў студзені, — расказвае Дзмітрый. — Два гады таму мы падключылі дзіцяці сім-карту. Неяк я ставіў тэлефон дзіцяці на зарадку і ўбачыў, што ў яго дзясяткі непрачытаных СМС-паведамленняў. Адкрываю і бачу: «Аплаціце доўг 450 рублёў». Першапачаткова я падумаў, што сын недзе накасячыў — можа, спампаваў нейкую платную праграму».

«Калі мы з жонкай убачылі гэтае паведамленне, дзіця ўжо спала. Жонка патэлефанавала ў МТС — ёй адказалі, што раз у паведамленні пазначана кампанія А1, то і вырашаць пытанне трэба з А1. Жонка набрала кол-цэнтр А1 — ёй спачатку адказалі, што такога нумара наогул у іх няма ў базе і каб яна тэлефанавала разбірацца ў МТС. Яна зноў патэлефанавала ў даведачную А1, каб удакладніць: калі нумара няма ў базе, то, атрымліваецца, і ніякага доўгу няма? Адказала ўжо іншая работніца. Пацвердзіла, што доўгу на нумары няма і сказала, што адключыць нумар ад рассылкі гэтых паведамленняў».

Але неўзабаве прыйшло новае СМС пра новы доўг. А потым яшчэ адно. Сумы мяняліся: то памяншаліся, то павялічваліся.

«Мы нават неяк прызвычаіліся да гэтых СМС і часова перасталі звяртаць на іх увагу. Але потым гэта ўсё ж надакучыла. Што за доўг? Адкуль сумы? Ці дакладна мы нічога не вінны? У СМС-паведамленні пазначана спасылка для кліента з падрабязнасцямі пра доўг, але зарэгістравацца па ёй у нас не атрымалася. Калі ў сакавіку сітуацыя працягнулася, мы адправілі пісьмовы зварот анлайн-кансультанту ў А1. І атрымалі нечаканы адказ».

«Ваш нумар пазначаны кантактным»

«Трэцяя спроба разабрацца аказалася паспяховай. Анлайн-кансультант патлумачыла, што наш нумар пазначаны кантактным у іншага (магчыма, ужо былога) кліента кампаніі А1». Як такое магло атрымацца?

Хутчэй за ўсё, адказ вельмі просты: «Калі мы афармлялі дзіцяці гэтую сім-карту, нам не сказалі, што бываюць «чыстыя» сім-карты і карты «з гісторыяй». Нумар тэлефона нашага дзіцяці раней камусьці ўжо належаў. Мабыць, былы ўладальнік некалі нешта на сябе аформіў у А1, таму наша дзіця і атрымлівае гэтыя апавяшчэнні пра доўг».

«Па сутнасці, ніхто не вінаваты, так склаліся абставіны, — кажа Дзмітрый. — Цяпер мне трэба кудысьці ісці, запаўняць нейкія заявы, каб СМС перасталі прыходзіць. Не вельмі хочацца гэтым займацца. Мой досвед кажа: калі падключаеце сім-карту — вам будзе спакайней, калі возьмеце «чысты» нумар, які раней дакладна нікому не належаў».

Каментары1

  • Ёсік
    29.03.2026
    Якая разумная парада ад таго, хто не хоча йсьці ды разьбірацца. Колькі не было сім-картаў, аніводнага разу адмыслоўцы А1, МТС ці Лайф не пыталіся, які мне нумар даваць - новы ці карыстаны раней кімьсьці.

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць