Польшча хоча, каб на яе тэрыторыі быў створаны выведвальны цэнтр НАТА
Польшча хоча, каб на яе тэрыторыі быў створаны выведвальны цэнтр НАТА для чатырох батальёнаў альянсу, якія неўзабаве будуць перакінутыя ва Усходнюю Еўропу.
«Цэнтр будзе месцам аператыўнага збору інфармацыі. Гэтыя дадзеныя дазволяць іншым чальцам НАТА быць у курсе таго, што адбываецца на ўсходнім флангу», — сказаў у Брусэлі міністр абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч, падкрэсліўшы, што ў гэтым пытанні Варшаву падтрымлівае сярод іншых і Берлін. Канчатковае рашэнне будзе прынята на ліпеньскім саміце НАТА ў Варшаве.
Нагадаем, кіраўнік Мінабароны Польшчы пацвердзіў інфармацыю аб тым, што рашэнне аб размяшчэнні 4 батальёнаў НАТА ў Польшчы і балтыйскіх краінах ужо прынята. Дэталі ўмацавання ўсходняга флангу будуць прынятыя на варшаўскім саміце ў ліпені.
Паводле неафіцыйных дадзеных Польскага радыё, батальён у Польшчы ўзначаляць войскі ЗША, канадскія войскі ўзначаляць батальён у Латвіі, брытанскія — у Эстоніі, а нямецкія — у Літве.
Нагадаем, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг з панядзелка 13 чэрвеня пацвердзіў планы альянсу ўмацаваць усходні фланг, размясціўшы чатыры батальёны ў Польшчы і балтыйскіх краінах.
Раней кіраўнік Мінабароны Польшчы Антоні Мацарэвіч адзначыў, што на саміце ў Варшаве будзе прынята рашэнне аб адпраўцы ў Польшчу і ў тры краіны Балтыі па адным батальёне альянсу, то бок па адной тысячы салдат.
Каментары