Свет33

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі

Афіцэр дзяжурнай часткі паліцыі ў нядзелю атрымаў інфармацыю, што аварыйнай паласой з Лодзі ў напрамку Уроцлава ідзе мужчына.

Фота: wieruszow.policja.gov.pl

Мужчына сказаў паліцыянтам, што кіроўца транспартнага сродку, на якім ён ехаў, запэўніў яго, што ён ужо дабраўся да Парыжа ў Францыі, пасля чаго з'ехаў, пакінуўшы яго, паведамляе Польская паліцыя.

34-гадовы мужчына быў затрыманы, а затым перададзены Памежнай ахове ў Лодзі.

Як сцвярджаў мужчына, ён падарожнічаў чорным бусам і не ведаў людзей, з якімі ехаў. З яго расповеду таксама вынікала, што прыкладна паўтара месяца таму ён пакінуў Афганістан. Затым праз тэрыторыю Расіі і Беларусі ён дабраўся да мяжы з Польшчай.

Там, паводле яго версіі падзей, яго павінны былі даставіць у Парыж.

Каментары3

  • Барадзед
    13.06.2025
    А сколько таких по Беларуси бродит, когда граница с РФ открыта?
  • ...
    13.06.2025
    Барадзед, у Беларусі шанец трапіць у Парыж вышэйшы, але з агаворкаю.
  • Пытанне
    13.06.2025
    Кропкі, НДА актывісты і іншыя абаронцы нелегалаў ужо запрапанавалі забраць іх дадому

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»7

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў10

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»7

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць