Улада

На Віцебшчыне сухотнікі абвесьцілі галадоўку

У Багушэўскай абласной сухотнай лякарні (гарадскі пасёлак Багушэўск), што ў Сеньненскім раёне на Віцебшчыне, усчаўся бунт.

У Багушэўскай абласной сухотнай лякарні (гарадскі пасёлак Багушэўск), што ў Сеньненскім раёне на Віцебшчыне, усчаўся бунт.

Пацыенты незадаволеныя ўмовамі знаходжання тут і абыходжаннем з імі медперсаналу лякарні, у якой на 320 месцаў — 500 хворых, прычым у аддзяленні, дзе з 78 чалавек — 24 жанчыны, а астатнія мужчыны, маюцца толькі адна ванна і адзін душ, якімі да таго ж амаль немагчыма карыстацца.

Пры антысанітарных умовах і нішчымнай ежы за год у лякарні памерлі 67 чалавек. На сённяшні дзень 100 чалавек — 70 мужчын і 30 жанчын, псіхічна хворыя ды інфікаваныя палачкай Коха, утрымліваюцца ў лякарні за кратамі і не маюць ніякага догляду. Гэтыя 100 чалавек ужо абвясцілі галадоўку, астатнія могуць далучыцца ў любы момант.

Найбольш актыўных, хто адкрыта выказвае незадавальненне, выпісваюць. Так, 19 траўня з адкрытай формай сухотаў выпісалі Наталлю Драбышэўскую.

Паводле яе слоў, «у палатах па падлозе, сценах і ложках бегаюць пацукі з прусакамі. Ноччу даводзіцца накрывацца з галавой — хавацца ад іх. А кіраўніцтва лякарні не звяртае на гэта ніякай увагі».

Жанчыну, якая мае дваіх непоўнагадовых дзяцей і стварае пагрозу для здароўя іншых людзей, выпісалі насуперак прававым і медычным нормам. Наталля Драбышэўская наважаная пісаць скаргу ў абласную пракуратуру і ўпраўленне аховы здароўя. У хуткім часе за ёй пойдуць іншыя хворыя Багушэўскай сухотнай лякарні.

Нагадаем, што на пачатку года галадавалі 150 сухотнікаў Наваеленскай лякарні, што ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Натальля Якавенка, Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны12

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Па Глыбокім гуляла медзведзяня3

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны12

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць