Улада11

Лукашэнка: Адносінам Беларусі і Індыі патрэбен дадатковы штуршок

Беларуска-індыйскім адносінам неабходна надаць дадатковы імпульс. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ташкенце на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрай Дамадардасам Модзі.

«Нашы адносіны развіваюцца даволі дынамічна. Але ў апошнія гады я адчуваю, што патрэбен дадатковы імпульс і штуршок да развіцця гэтых адносін», — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Ён адзначыў, што ў ходзе візіту прэзідэнта Індыі ў Беларусь, які адбыўся некаторы час таму, бакі дамовіліся аб тым, каб прыкладна да 2018 года дасягнуць узроўню тавараабароту ў 1 млрд. долараў. «Натуральна, пад гэты мільярд нам трэба стварыць нейкую эканамічную дарожную карту, каб дасягнуць гэтай мяжы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, паміж Беларуссю і Індыяй створана дастатковая дагаворна-прававая база, каб адносіны маглі паспяхова развівацца. Бакі таксама рэалізуюць шэраг сур'ёзных двухбаковых праектаў, у прыватнасці ў сферы фармакалогіі і па іншых кірунках. «У нас вельмі добра развіваецца супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук. Навукова-тэхнічныя праекты ў сферах энергетыкі, космасу, «зялёнай індустрыі», нана- і біяіндустрыі, робататэхнікі, фармацэўтыкі, атамнай энергетыкі атрымалі сваё развіццё паміж Індыяй і Беларуссю, — адзначыў Лукашэнка. — Мы сур'ёзна рыхтуемся да таго, каб у лістападзе 2016 года наведаць міжнародны гандлёвы кірмаш у Нью-Дэлі, дзе ўжо сёння запланавана правядзенне Дзён беларускай навукі ў Індыі».

«Словам, у нас ёсць добрыя кірункі супрацоўніцтва, але я лічу, што на гэтым спыняцца нельга. Трэба рухацца наперад. І мы, вядома ж, чакаем вашай большай прысутнасці ў цэнтры Еўропы. Для вялікай Індыі гэта будзе нядрэнна, і мы гатовы рэалізаваць вашы інтарэсы ў Беларусі настолькі, наколькі гэта вам выгадна», — дадаў ён.

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Індыі прайшла ў Ташкенце, дзе сёння яны возьмуць удзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адмянілі канцэрт скандальнага рэпера Канье Уэста3

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце2

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў5

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць