Свет44

У Польшчы адмянілі канцэрт скандальнага рэпера Канье Уэста

Прычына — яго антысеміцкія выказванні.

Фота: Scott Dudelson/Getty Images

У Польшчы ў пятніцу абвясцілі пра адмену чэрвеньскага канцэрту амерыканскага рэпера Канье Уэста, які шмат гадоў эпатаваў публіку антысеміцкімі, расісцкімі і пранацысцкімі выказваннямі, піша Бі-бі-сі.

Канцэрт Канье Уэста, які пяць гадоў таму змяніў імя на «Йе», планаваўся на 19 чэрвеня ў горадзе Хожуў на поўдні Польшчы. Ён мог бы стаць першым яго выступам у Польшчы за 15 гадоў, але ў пятніцу стадыён, дзе планавалася выступленне, заявіў, што яго не будзе — «па фармальных і юрыдычных прычынах».

Раней міністр культуры Польшчы Марта Цянкоўская заявіла, што лічыць рашэнне запрасіць Уэста «непрымальным».

У ходзе еўрапейскага турнэ Уэст, акрамя Польшчы, збіраўся выступіць у Брытаніі і Францыі, але брытанскія ўлады 6 красавіка забаранілі яму ўезд у краіну, а праз некалькі дзён пра тое, што рашэнне аб канцэрце адкладзена, абвясцілі арганізатары мерапрыемства ў Марсэлі.

У лютым мінулага года Уэст пачаў прадаваць футболкі са свастыкай, з-за чаго гандлёвая анлайн-пляцоўка Shopify выдаліла яго краму.

Праз тры месяцы рэпер выпусціў твор пад назвай «Хайль Гітлер», у якім паведаміў, што нацыстам яго зрабілі цяжба за апекунства над дзіцем і замарожванне яго актываў.

У студзені, перад тым як абвясціць аб еўрапейскім туры і выпуску новага альбома, Уэст аплаціў цэлую старонку ў газеце Wall Street Journal, на якой папрасіў прабачэння за свае выказванні і ўчынкі.

«Я не нацыст і не антысеміт. Я люблю яўрэяў», — напісаў Уэст і патлумачыў, што «страціў сувязь з рэальнасцю» з-за біпалярнага расстройства.

У Польшчы прапаганда нацысцкай сімволікі з'яўляецца злачынствам, за якое належыць да трох гадоў турмы.

Для Польшчы нацысцкая сімволіка і ідэалогія — асабліва балючае пытанне. Нацысцкая Германія акупавала і расчляніла краіну. Нацысты масава дэпартавалі палякаў, а таксама стварылі на тэрыторыі краіны лагеры смерці, дзе забілі мільёны еўрапейскіх яўрэяў, у тым ліку 3 млн польскіх.

«Гэты артыст публічна выказваў антысеміцкія погляды, прыніжаў цяжар злачынстваў і зарабляў на футболках са свастыкай, — напісала міністр культуры Цянкоўска ў сетцы X. — Гэта наўмысны пераход межаў і нармалізацыя нянавісці. У культуры не павінна быць месца тым, хто карыстаецца ёю для распаўсюджвання нянавісці».

Перад тым, як пра адмену канцэрта абвясціў польскі стадыён, прэс-сакратар міністэрства культуры Польшчы Пётр Енджэеўскі сказаў Бі-бі-сі, што ўлады не могуць проста забараніць канцэрт, паколькі для гэтага няма адпаведнага закона.

Ён дадаў, што МЗС Польшчы — таксама супраць канцэрта Уэста.

Каментары4

  • .
    18.04.2026
    Так и не послушаем седую ночь
  • мясцовы2
    18.04.2026
    БлR, з настолькі антысэміцкім грамадствам як у Польшчы, канцэрты К.Ў. мусяць быць аплачаны з падаткаў грамадзян, чым будзе забяспечаны вольны ўваход на стадыён.
  • .
    18.04.2026
    Ботам, менавіта! і тыя і тыя — зло і цвіль... шкада, некаторыя не разумеюць гэтага і вінавацяць толькі камуняк. абодвух да адпавядальнасці

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць