Грамадства88

НІСЭПД: 42,3% беларусаў лічаць Лукашэнку галоўным вінаватым у крызісе

Стаўленне беларусаў да дзяржаўнай улады застаецца «даволі крытычным», сведчаць вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага ў чэрвені зарэгістраваным у Літве Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных даследаванняў (НІСЭПД).

president.gov.by

Было апытана 1.512 чалавек, памылка рэпрэзентатыўнасці, згодна са звесткамі НІСЭПД, не перавышае 3%.

42,3% рэспандэнтаў лічаць прэзідэнта краіны галоўным вінаватым у цяперашнім крызісе. 35,6% апытаных усклалі адказнасць за наяўную сітуацыю на ўрад, 12,8% — на парламент. Адказваючы на аналагічнае пытанне ў сакавіку, большая частка (48,3%) апытаных вінавацілі ў крызісе ўрад, 47% — прэзідэнта, 22,7% — дэпутатаў.

Паводле інфармацыі сацыёлагаў, большасць рэспандэнтаў «крытычна паставіліся да асноўных палажэнняў вясновага паслання Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу». Так, з заявай кіраўніка дзяржавы аб тым, што ўлада ўжо прыняла «ўсе неабходныя рашэнні для развіцця эканомікі» і іх «проста трэба рэалізаваць», не згодныя 55,8% апытаных, падтрымалі Лукашэнку 31,1%.

Больш за палову рэспандэнтаў таксама не пагадзіліся з прэзідэнтам у тым, што «ў аснове дзяржпалітыкі ляжыць клопат пра чалавека, пра павышэнне дабрабыту і якасць жыцця беларусаў», што «дзяржава ахоўвае правы, уласнасць і годнасць ўсіх прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу», што «дзяржорганы ў стане ствараць штогод 50 тысяч новых працоўных месцаў» і што «ў сусветным рэйтынгу па доступе да медыцынскіх паслуг Беларусь займае першае месца». Прыкладна траціна апытаных падтрымалі гэтыя сцвярджэнні.

Больш за 45% рэспандэнтаў лічаць, што Лукашэнка «залежыць ад карумпаваных чыноўнікаў» або нават «тым ці іншым чынам зацікаўлены» ў карупцыі ў краіне. Звыш 25% апытаных перакананыя, што яму «наўрад ці ўдасца дамагчыся істотных поспехаў, таму што карупцыя ў Беларусі невыкараняльная». Крыху менш тых, хто лічыць, што «Лукашэнка здолее дамагчыся поспеху ў барацьбе з карупцыяй, калі правядзе рашучую чыстку шэрагаў чыноўнікаў найвышэйшага рангу і зробіць больш жорсткімі пакаранні за такія злачынствы».

Як сцвярджаюць даследчыкі, беларусы ўсё больш крытычна ўспрымаюць змены сацыяльнай структуры грамадства, што адбываюцца пад уздзеяннем дзяржаўнай палітыкі, калі «ролю прадстаўнікоў улады ў ёй пастаянна павышаецца, а культурнай і навуковай эліты і простага народа зніжаецца».

З меркаваннем аб тым, што сёння Лукашэнка ў першую чаргу абапіраецца на «прэзідэнцкую вертыкаль», пагадзіліся 54,4% рэспандэнтаў (дзесяць гадоў таму такіх было 37%). За дзесяць гадоў, на думку людзей, роля чыноўнікаў як апоры прэзідэнта знізілася з 32,1 да 20,5%. Менш стала і тых, хто бачыць галоўную апору Лукашэнкі ў пенсіянерах (21,8% апытаных у чэрвені гэтага года супраць 41,4% дзесяць гадоў таму), жыхарах вёскі (11,5% супраць 30,2%), простых людзях (8,2% супраць 34,2%), у культурнай і навуковай эліце краіны (4,4% супраць 8,3%).

З тым, што Беларусь — гэта «толькі часткова мая дзяржава, і яна недастаткова абараняе інтарэсы такіх, як я», пагадзіліся 47,1% апытаных беларусаў. Менш за 30% падтрымалі меркаванне аб тым, што «Беларусь — мая дзяржава, і яна ахоўвае мае інтарэсы». 15,2% згодныя з тым, што «гэта не мая дзяржава, яна не ахоўвае мае інтарэсы, і я не давяраю ёй».

Колькасць тых, хто лічыць, што практычна ўся ўлада ў краіне засяроджаная ў руках Лукашэнкі і гэта ідзе на карысць Беларусі, знізілася да 31,3% у параўнанні з вераснем 2009 года (тады такога меркавання прытрымліваліся 44,4% рэспандэнтаў). Колькасць тых, хто перакананы, што канцэнтрацыя ўлады ў руках прэзідэнта «не дае краіне нічога добрага», за гэты ж час вырасла з 36 да 55,5%.

Каментары8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць