Эканоміка3030

Сямашка: АЭС планавалі з разліку на бурны рост эканомікі, але яго не здарылася, і цяпер трэба думаць, куды падзець лішак энергіі

30 чэрвеня, выступаючы на сумесным пасяджэнні палат парламента, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка распавёў, куды ўрад накіруе лішак электраэнергіі, які ўтворыцца пасля запуску Беларускай АЭС.

Беларуская АЭС. Фота: Аляксандр Васюковіч, tut.by

Уладзімір Сямашка распавёў, што бізнэс-план па будаўніцтве АЭС рыхтаваўся ў 2008-2009 гадах з улікам прагнозаў па росце эканомікі на пяцігодку 2011-2015 гадоў. Аднак фактычныя паказчыкі па мінулай пяцігодцы аказаліся ніжэйшымі за прагнозныя.

«Вы ведаеце, як мы завяршылі мінулую пяцігодку і якія межы паставілі на гэтую. У разы тэмпы росту ўпалі. Нават пры выкарыстанні праграм энергаэфектыўнасці, якія надзвычай паспяхова рэалізуюцца ў Беларусі, на кожны працэнт росту ідзе прыкладна 0,3-0,4% спажывання энергіі. Паколькі запланаванага прыросту не будзе, у нас утварыўся лішак, — растлумачыў віцэ-прэм'ер. — Была распрацаваная праграма і створаная працоўная група па пытанні, як «з'есці» гэтую дадатковую энергію з карысцю для энергетыкаў, атамнай станцыі і народнай гаспадаркі».

Асноўная сістэма мер заключаецца ў будаўніцтве катлоў-назапашвальнікаў пры цеплавых станцыях і стварэнні пускарэгулюючых магутнасцяў. Гэты праект трэба рэалізаваць у бліжэйшыя 2,5-3 гады, паведаміў Сямашка. Ён абыдзецца ў 350-400 мільёнаў даляраў.

Залішнюю электраэнергію можна выкарыстоўваць таксама для працы новага віду гарадскога транспарту — электробусаў — і для электрыфікацыі чыгунак.

«Калі памяць мяне не падманвае, у нас 18% чыгуначных шляхоў электрыфікавана. Гэта вельмі мала ў параўнанні з вядучымі краінамі свету, таму нам трэба сур'ёзна гэтым займацца», — сказаў Сямашка.

Яшчэ адна ідэя па выкарыстанні лішкаў — накіраваць іх на электрыфікацыю населеных пунктаў у Чарнобыльскай зоне.

«У нас 60% Чарнобыльскай зоны сёння газіфікавана. Калі даціснуць да 100%, трэба адшукаць яшчэ 13,2 трыльёна рублёў. Калі паставіць больш сціплую задачу газіфікаваць толькі аграгарадкі, то можам абысціся ў 2,5 трыльёна рублёў. А на астатнія, неперспектыўныя, вёсачкі падвесці лініі электраперадачы. Гэта патрабуе значна меншых выдаткаў, яшчэ 2-3 трыльёны», — паведаміў віцэ-прэм'ер.

Нагадаем, запуск першага энергаблока БелАЭС намечаны на 2018 год.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску1

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Тры чалавекі памерлі пасля застолля ў Лагойску. Але ад чаго, пакуль невядома2

Apple выпусціць першы воданепранікальны айпад

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў3

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску1

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць