Здароўе

У кантынентальнай частцы ЗША ўпершыню загінуў пацыент з вірусам Зіка

Жыхар амерыканскага штата Юта, хворы на вірус Зіка, памёр.

Гэта першы выпадак гібелі, звязаны з вірусам Зіка, у кантынентальнай частцы ЗША, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (федэральнае агенцтва, падпарадкаванае Міністэрству аховы здароўя).

Пра смерць пажылога мужчыны ў пятніцу паведаміла Міністэрства аховы здароўя акругі Солт-Лэйк.

Дакладная прычына смерці невядомая, гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства, аднак адзначаецца, што нябожчык быў заражаны вірусам Зіка.

Ён заразіўся падчас паездкі ў зону, дзе гэтая ліхаманка актыўна распаўсюджваецца. Вызначыць, як менавіта вірус паўплываў на смерць мужчыны, немагчыма, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя. 

Ліхаманка Зіка — захворванне, якое перадаецца праз укусы камароў роду Aedes. Яго сімптомамі з'яўляюцца жар, сып, галаўны і сустаўны боль, апуханне суставаў.

Асаблівую небяспеку ліхаманка ўяўляе для цяжарных жанчын, бо інфекцыя выклікае мікрацэфалію з патэнцыйнымі цяжкімі хваробамі мозгу.

Пакуль што вакцына ад віруса Зіка ня распрацаваная. Маштабная эпідэмія віруса Зіка пачалася ў 2014 годзе ў Лацінскай Амерыцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму35

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

Тамагочы зноў папулярныя. Чаму праз 30 гадоў маленькія віртуальныя гадаванцы зноў у трэндзе1

«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей38

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Але за паўтара года па яе звярнуліся толькі 13 чалавек

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі9

Фядута: Хлопцы, нам ніхто нічога не павінен40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму35

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць