Грамадства

Сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі з 1990-га павялічыўся на пяць гадоў — да 40,1 года

На пачатак 2016 года сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі з 1990 года павялічыўся на пяць гадоў і складае 40,1 года (у мужчын — 37,3 года, жанчын — 42,5 года). Такія звесткі ўтрымліваюцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Сусветнага дня народанасельніцтва, які адзначаюць 11 ліпеня.

Паводле звестак Белстата, сярэдні ўзрост беларускага гараджаніна за 25 гадоў павялічыўся на 6,8 года і склаў 38,8 года. За гэты перыяд вясковец пасталеў на 3,2 года і яго сярэдні ўзрост склаў 44,5 года.

Віцебская вобласць — самы узроставы рэгіён краіны. Сярэдні ўзрост жыхароў вобласці складае 41,5 года. Самым маладым рэгіёнам з`яўляецца Мінск, дзе сярэдні ўзрост складае 38,3 года.

Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі за апошнія пяць гадоў павялічылася на 3,5 года і склала ў 2015-м 73,9 года.

Колькасць насельніцтва краіны на пачатак 2016 года склала 9 млн. 498 тыс. Беларусь па гэтым паказчыку займае 92-е месца ў свеце, 17-е месца сярод еўрапейскіх дзяржаў, 6-е — сярод краін СНД.

На пачатак 2016 года ў Беларусі пражывала 5 млн. 77 тыс. жанчын і 4 млн. 421 тыс. мужчын. На 1.000 мужчын прыпадала 1.149 жанчын, у тым ліку ў гарадской мясцовасці — 1.167, у сельскай — 1.086.

Самым шматлікім па колькасці жыхароў з`яўляецца Мінск, у ім пражывае 1 млн. 960 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар краіны (20,6%).

Сярод абласцей найбольш заселеная Гомельская, дзе пражывае амаль кожны сёмы жыхар краіны.

Як адзначыў Белстат, агульнасусветная тэндэнцыя ўрбанізацыі характэрная і для сучаснай Беларусі. Тры чвэрці яе насельніцтва — гараджане. На пачатак гэтага года колькасць гарадскога насельніцтва склала 7 млн. 370 тыс. чалавек.

Прыблізна 70% гарадскога насельніцтва сканцэнтраванае ў буйных гарадах з колькасцю насельніцтва 100 тысяч і больш. Гэта Мінск, усе абласныя цэнтры, а таксама Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Орша, Мазыр, Салігорск, Наваполацк, Ліда.

Сусветны дзень народанасельніцтва адзначаюць штогод 11 ліпеня. У гэты дзень ў 1987 годзе колькасць насельніцтва Зямлі перавысіла пяць мільярдаў чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Цэнтр абароны персанальных звестак лічыць, што ДАІ з «табло ганьбы» парушае закон5

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць