Каханне і сэкс22

Жыхарка Германіі прыняла паліцэйскіх за стрыптызёраў

Супрацоўнікі паліцыі прыбылі ў дом 50-гадовай жыхаркі Германіі па выкліку суседзяў, якія скардзіліся на моцны шум. Жанчына ж палічыла, што гэта стрыптызёры, паведамляе Der Spiegel.

Фота static.err.ee

У нямецкім горадзе Бендорф мясцовая жыхарка адзначала з сяброўкамі сваё 50-годдзе, калі ў дзверы пазванілі двое паліцэйскіх. Аднак ўдзельніцы ўрачыстасці сустрэлі гасцей з захапленнем, вырашыўшы, што прыехалі стрыптызёры, чый выступ сяброўкі вырашылі «падарыць» гаспадыні. Разгарачаныя ад алкаголю жанчыны пачалі абдымацца і фатаграфавацца з супрацоўнікамі паліцыі, якія не змаглі пераканаць, што яны знаходзяцца пры выкананні.

Аднак пазней жанчыны заўважылі прыпаркаваную побач з домам патрульную машыну.

Як аказалася, паліцыю выклікаў адзін з суседзяў імянінніцы, паколькі яму перашкаджала занадта гучная музыка.

Пасля гэтага жанчына і яе госці папрасілі прабачэння перад вартавымі парадку і зрабілі музыку цішэй.

Гэта не першы выпадак, калі супрацоўнікаў паліцыі прымаюць за танцораў эратычнага жанру. Як паведамляла Бі-Бі-Сі, у студзені гэтага года брытанскі паліцэйскі Майк Обер трапіў у аналагічную няёмкую сітуацыю, калі патруляваў вуліцы мястэчка Брадфорд-он-Эйван.

Ён убачыў адчыненыя дзверы ў адным з грамадскіх клубаў, які, як правіла, быў зачынены па выхадных. Обер вырашыў праверыць, што адбываецца ў памяшканні. Аднак, як толькі ён увайшоў, на яго накінуліся жанчыны ва ўзросце, прыняўшы яго за стрыптызёра, якога яны выклікалі.

Пасля таго, як праўда адкрылася, жанчыны, якія святкавалі 50-годдзе адной з сябровак, папрасілі прабачэння, а ашаломлены паліцэйскі сышоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць