Грамадства1111

Забойца Міхаіла Пішчэўскага пакараны 3 гадамі калоніі, але выйдзе на волю праз год

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 28 ліпеня абвясцілі прысуд у справе забойства гея Міхаіла Пішчэўскага.

Дзмітрый Лукашэвіч сядзіць у джынсавай куртцы, фота Улада Швядовіча

Забойцу гея Пішчэўскага Дзьмітрыя Лукашэвіча засудзілі да 3 год пазбаўленьня волі і ўзялі пад варту ў зале суду. Суд адлічыў яму з гэтага тэрміну адзін год паводле амністыі і яшчэ амаль год, які ён ужо адбыў пад вартай падчас сьледзтва. Такім чынам праз адзін год асуджаны выйдзе на волю.

Таксама ён мусіць выплаціць 20 тысяч кампэнсацыі за маральную шкоду: 10 тысяч — маці забітага і па 5 тысяч — сястры і брату.

Сястра забітага Міхаіла Пішчэўскага Тацяна і маці Валянціна кажуць, што яшчэ будуць думаць, ці абскарджваць ім прысуд.

«Што пасадзілі, гэта добра, але сумы кампэнсацыі сьмешныя. Будзем думаць»,— сказала Тацяна Арэшка, сястра Міхаіла Пішчэўскага.

Напярэдадні пракурор папрасіў для абвінавачанага ў забойстве Дзьмітрыя Лукашэвіча 3 гады зьняволеньня.

Лукашэвіч прызнаў сябе вінаватым у хуліганстве, вынікам якога стала сьмерць чалавека, і не адмаўляе, што ўдарыў Пішчэўскага, бо варожа ставіўся да яго як да гея.

Міхаіл Пішчэўскі памёр 27 кастрычніка 2015 году ва ўзросьце 35 год.

25 траўня 2014 году каля менскай кавярні «Андэрволд» адбыўся канфлікт, у выніку якога Міхаіла Пішчэўскага зьбіў Дзьмітрый Лукашэвіч.

Гэта другі працэс па справе аб сьмерці Міхаіла Пішчэўскага. Паводле леташняга прысуду Лукашэвіч атрымаў 2 гады і 8 месяцаў, зь якіх адбыў за кратамі амаль год і быў вызвалены паводле амністыі.

Пракуратура вярнула справу на новы разгляд пасьля сьмерці Міхаіла Пішчэўскага ў канцы 2015 году.

Каментары11

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць