Свет2121

Расія больш не абвінавачвае Турцыю ў падтрымцы ІД. Пуцін: Я ў ліку першых падтрымаў Эрдагана падчас спробы перавароту

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін перад сустрэчай з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у Санкт-Пецярбургу заявіў, што ён быў адным з першых, хто патэлефанаваў Эрдагану і выказаў словы падтрымкі падчас няўдалай спробы ваеннага перавароту.

Reuters

Эрдаган, у сваю чаргу, прызнаўся, што ўзрадаваўся званку Пуціна. «Сапраўды, ваш званок адразу пасля спробы перавароту і мяне асабіста, і маіх калегаў, і наш народ вельмі парадаваў, — заявіў ён.

Сустрэча двух лідараў праходзіць у грэчаскай гасцінай Канстанцінаўскага палаца ў Стрэльне і пачалася з поціску рук.

«Ваш цяперашні візіт, нягледзячы на вельмі складаную ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Турцыі, кажа пра тое, што мы ўсе хочам аднаўлення нашага дыялогу, аднаўлення адносін у імя інтарэсаў народаў Турцыі і Расіі», — звярнуўся Пуцін да Эрдагана.

Эрдаган падзякаваў Пуціну за магчымасць сустрэцца і выказаў меркаванне, што адносіны дзвюх краін увайшлі ў станоўчае рэчышча.

Цяперашняя сустрэча — першая пасля таго як у лістападзе 2015 года Турцыя збіла расійскі ваенны самалёт Су-24. Расія таксама стала першай краінай, якую Эрдаган наведаў пасля спробы перавароту ў Турцыі.

Напярэдадні сустрэчы ў Пецярбургу Эрдаган даў інтэрв'ю расійскаму агенцтву ТАСС, у якім называў Пуціна сваім сябрам.

«Гэта будзе гістарычны візіт, новы пачатак. На перамовах з маім сябрам Уладзімірам, я веру, будзе адкрытая новая старонка ў двухбаковых адносінах. Нашым краінам трэба будзе шмат зрабіць разам», — сказаў прэзідэнт Турцыі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць