Здарэнні77

Каля Гродна знайшлі цела забітага таксіста. Затрымалі падазраваных

Фота: vk.com

Малады чалавек не вярнуўся са змены ў ноч на нядзелю 14 жніўня. Па словах сваякоў, цела знайшлі пад Гроднам днём у панядзелак, 15 жніўня.

Таксіст 33 гадоў ноччу, а 2:30, зняўся з замоваў, але дадому так і не вярнуўся. Тэлефон стаў недасяжны каля трох гадзін ночы. Пазней яго Volkswagen Sharan знайшлі ў вёсцы Капцёўка, хоць сам ён жыў у Ленінскім раёне Гродна, распавялі сваякі зніклага.

Стала вядома, што кіроўца таксі падвазіў двух маладых, ледзь старэйшых за 20 гадоў, хлопцаў з Фолюша. Павёз іх за горад. Каб завалодаць дзённай выручкай таксіста, пасажыры яго забілі. Цела знайшлі на полі каля вёскі Гібулічы. Пасажыраў затрымалі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Распачата крымінальная справа па факце забойства, спалучанага з разбоем.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам3

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць