Меліта Станюта займела ўласную краму біжутэрыі і аксесуараў ФОТА
Чароўная беларуская гімнастка Меліта Станюта займела ўласную краму біжутэрыі і аксесуараў на трэцім паверсе ГЦ «Сталіца». Новая крама з'яўляецца рэбрэндынгам папярэднікаў — крамы «Variety».
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_mg_6545-hnak5.jpg.webp)
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6548-ae7zy.jpg.webp)
Што Меліта прынясе ў абноўленую краму біжутэрыі і аксесуараў? «НН» сустрэлася з ужо бізнэсвумэн і пагутарыла наконт гісторыі стварэння, абноўленага асартыменту і планаў на будучыню.
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6504-c5smb.jpg.webp)
«Я заўсёды марыла пра нейкі свой уласны бізнэс. Дагэтуль я заўсёды казала, што мне не падабаецца біжутэрыя, я не нашу ні пацеркі, ні пярсцёнкі. Проста рытм жыцця такі, што бегаеш з трэніроўкі на трэніроўку, няма часу абіраць упрыгажэнні. І вось, та-дам (усміхаецца), я адкрываю менавіта краму біжутэрыі і аксесуараў. Вы, магчыма, не паверыце, але я толькі ўчора зрабіла сабе дзве дзіркі ў вушах. Даўно ўжо хацела насіць завушніцы. Было не балюча, для спартсменкі — гэта як камар укусіў».
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6518-x0hh6.jpg.webp)
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6538-nhr2z.jpg.webp)
НН: Усё ж, як атрымалася, што ты займела краму?
МС: Мне прапанавалі зрабіць такі рэбрэндынг і ўнесці штосьці новае, сваё ў гэтую краму. «Variety» было ўжо тут да мяне, але пасля рэбрэндынгу мы імкнёмся прыцягнуць людзей чымсьці новым, нечаканым і зручным. Безумоўна, я адчуваю адказнасць, бо любы бізнэс — гэта рызыка. Хоць я і жартую, што збірала грошы на машыну, а купіла цацанкі. Павяла сябе як тыповая жанчына. Гэта ўсё жарты, канешне. Мы працуем ужо 3-4 тыдні, людзі прыходзяць, ім падабаецца. Калі я сюды прыходжу, то лічу кожнага, хто прыйшоў.
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_mg_6486-rgi63.jpg.webp)
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_mg_6512-5hkuq.jpg.webp)
НН: Што будзе новага пасля рэбрэндынгу «Variety»?
МС: Ну па-першае, пафарбавалі сцены ў мой любімы колер (усміхаецца). А калі сур’ёзна, то мы павялічылі колькасць прадукцыі і арыентуемся на тэндэнцыі ў модзе. Я некалькі тыдняў таму бачыла модныя акуляры і так захацела іх. Шукала ўжо і ў Рыа, нават у аэрапорце. Пазаўчора я прыйшла сюды і гляджу — яны.
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6508-k91xx.jpg.webp)
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6533-1yvql.jpg.webp)
«Зусім хутка мы запусцім сертыфікаты. Цяпер, напрыклад, хлопцам будзе прасцей зрабіць падарунак сваёй дзяўчыне. А ўжо на наступным тыдні ў нас пачнуцца акцыі і зніжкі для студэнтаў і школьнікаў».
НН: Можа, плануеш сваю лінію ўпрыгажэнняў выпусціць?
МС: Ужо ёсць на гэты конт ідэі, але я пакуль захаваю інтрыгу.
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6542-hvu0v.jpg.webp)
НН: Да рэбрэндынгу моладзь часта прыходзіла сюды за таннымі і якаснымі ўпрыгажэннямі. А што па цэнах цяпер?
МС: Агулам цэны разлічаныя на моладзь. У нас толькі адзін стэнд з золатам і срэбрам, а так цэны даступныя.
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6514-roth9.jpg.webp)
Як і раней, уся прадукцыя ў Variety з Кітая. У гэтым няма нічога ганебнага, бо шмат сусветна вядомых брэндаў замаўляюць там. Шкада, што ў Беларусі няма буйной вытворчасці. Але я прапанавала дырэктару зрабіць стэнд з вырабамі беларускіх дызайнераў.
НН: А што на будучыню плануеце?
МС: Пашырацца. Таму ўсе спадзяванні на вас.
![](http://nnexpictures.fra1.digitaloceanspaces.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_08/nn_img_6495-gqqz6.jpg.webp)
Крама працуе без выходных з 10:00 да 22:00.
Каментары