Моды99

Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару

Пакуль гарады ва ўсім свеце абрастаюць сістэмамі разумнага відэаназірання, мадэльеры прапануюць нечаканы адказ — так званае «антаганістычнае адзенне», распрацаванае для таго, каб ускладніць працу сістэм распазнавання твараў. Выданне The Guardian разбіралася, ці сапраўды яно працуе.

Фота: urban-privacy.com

Сістэмы распазнавання твараў становяцца ўсё больш распаўсюджанымі. Дзякуючы штучнаму інтэлекту яны здольныя ідэнтыфікаваць асобу ў натоўпе, адсочваць маршруты чалавека па горадзе і нават вызначаць яго эмоцыі. У адказ на гэты татальны кантроль пачаў фармавацца новы кірунак у дызайне — адзенне, якое робіць чалавека «нябачным» для машыннага зроку.

Сутнасць тэхналогіі ў выкарыстанні так званых «антаганістычных патэрнаў» (adversarial patterns) — спецыяльна распрацаваных спалучэнняў формаў, колераў і арнаментаў, якія павінны выкарыстоўваць слабасці асобных сістэм камп'ютарнага зроку.

Сузаснавальнік брэнда Urban Privacy Даніэль Пройс сцвярджае, што сучасныя тэхналогіі дазваляюць сумясціць выразны дызайн з элементамі, якія могуць ускладняць працу сістэм распазнавання твараў.

Паводле яго, кампанія выкарыстоўвае буйныя прынты, асіметрычны крой і свабодныя сілуэты, натхнёныя вулічнай модай. Адна з мадэляў — паліто Urban Ghost — мае ўбудаваныя ў башлык інфрачырвоныя святлодыёды, якія, як сцвярджае кампанія, могуць асляпляць камеры начнога бачання.

Пройс расказвае, што зацікавіўся гэтай тэмай пасля публікацый пра выкрыццё Эдварда Сноўдэна. Паводле яго слоў, дызайн адзення абапіраецца на тое, што сістэмы распазнавання твараў могуць блытацца, калі «бачаць» некалькі твараў адначасова.

Дызайнеры адзначаюць, што яшчэ нядаўна такое адзенне ўспрымалася як экзотыка. Заснавальніца брэнда Cap_able Ракель Дзідэра згадвае, што ў 2018 годзе многія не разумелі яе ідэі і нават папракалі ў дапамозе злачынцам. Цяпер, паводле яе слоў, сітуацыя змянілася: усё больш людзей, асабліва маладых, непакояцца з-за развіцця штучнага інтэлекту і пытанняў прыватнасці, а цікавасць да такіх рэчаў расце.

Паводле аўтараў такіх праектаў, яшчэ нядаўна «антаганістычныя патэрны» было складана перанесці ў звычайнае адзенне. Цяпер жа развіццё камп'ютарных тэхналогій дазваляе выкарыстоўваць іх у мадэлях, разлічаных на серыйную вытворчасць. У выніку такое адзенне становіцца больш даступным па цане. Дадатковы штуршок трэнду могуць даць знакамітасці, калі пачнуць з'яўляцца ў такой вопратцы на публіцы.

Наколькі гэта эфектыўна?

Аднак эксперты па бяспецы заклікаюць не спадзявацца на такое адзенне як на стоадсоткавую гарантыю. Сістэмы назірання пастаянна ўдасканальваюцца, і тое, што магло заблытаць камеру ўчора, сёння магчыма будзе лёгка абысці новым абнаўленнем. Да таго ж эфектыўнасць «камуфляжу» моцна залежыць ад асвятлення і ракурсу, пад якім на вас глядзіць аб’ектыў.

У той жа час дызайнеры падкрэсліваюць, што такія рэчы маюць не толькі практычную функцыю. На іх думку, гэта яшчэ і спосаб публічна заявіць пра важнасць права на прыватнае жыццё і прыцягнуць увагу да грамадскай дыскусіі пра межы выкарыстання тэхналогій назірання.

На думку дызайнераў, сёння такое адзенне носяць пераважна тыя, хто адным з першых звяртае ўвагу на праблемы прыватнасці. Але з ростам цікавасці да гэтых пытанняў і прыходам на рынак буйных брэндаў яно можа стаць значна больш распаўсюджаным.

У той жа час гучаць і асцярогі. Калі такое адзенне сапраўды пачне эфектыўна перашкаджаць сістэмам распазнавання, у дыктатарскіх краінах гэта можа прывесці да забароны такое насіць і пакарання тых, хто такое адзявае.

Каментары9

  • AI умный
    02.08.2026
    Если не будет голографического эффекта на одежде то этот новый дизайн очень быстро будет также распознаваем как и обычный.
  • .
    02.08.2026
    "якія павінны выкарыстоўваць слабасці асобных сістэм камп'ютарнага зроку"
    Менавіта так. Слабасці існавалі як артэфакты навучэння асобных мадэлей, іх выкрывалі навукоўцы, гэта мела часовую карысць.
    Спецыяльная адзежа, макіяж або інфрачырвоныя аксесуары зараз амаль не працуюць. Калі толькі ва ўмовах, дзе і чалавек не распазнае твар.

    Таму прадукцыя дызайнераў адносіцца хутчэй да сучаснага каля-футурыстычнага дызайну, чым да практычных аксесуараў.
    Для тэсту падвядзіце камеру любога сучаснага тэлефона да ілюстрацый - і яна лёгка пакажа рамкаю твар чалавека.
  • кепка и очки
    02.08.2026
    думаю, кепка и очки очень сильно препятствуют распознаванию, а у мужчин еще и борода может скрыть линии нижней части лица. Останутся лишь линии рта, что маловато для распознавания.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць