Свет22

Армія Асада выбіла паўстанцаў з стратэгічна важнага раёна Алепа

Армія сірыйскага прэзідэнта Башара Асада адбіла ў паўстанцаў стратэгічна важны раён горада Алепа — Рамус, які яна страціла ў мінулым месяцы. Пра гэта са спасылкай на агенцтва Reuters, сірыйскія дзяржаўныя медыя і Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, піша DW.com.

Армія рэжыму мае намер працягнуць наступ на паўстанцаў у паўднёвай частцы Алепа, каб выцесніць іх адтуль.

У выпадку, калі армія Асада разаўе свой поспех у Рамусе, гэта звядзе на нішто амаль усе дасягненні паўстанцаў падчас наступу, які доўжыўся апошні месяц і ў выніку якога была знятая блакада з кантраляваных паўстанцамі ўсходніх раёнаў горада. Таксама, такім чынам, сілы рэжыму Асада палегчаць доступ з поўдня да кантраляваных імі заходніх раёнаў горада.

Аднак, як сцвярджае крыніца ў шэрагах паўстанцаў, яны дагэтуль утрымліваюць кантроль над часткай Рамуса, і, нягледзячы на мабілізацыю сіл арміяй Асада, кааліцыя дагэтуль вядзе барацьбу на поўдні Алепа.

У пачатку жніўня 2016 наступ паўстанцаў на поўдні Алепа дазволіў ім завалодаць раёнам Рамус, што адкрыла калідор частцы горада, кантраляванай паўстанцамі, якая на працягу некалькіх тыдняў знаходзілася ў блакадзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць