Грамадства88

Падгол — Дзмітрыеву: Памаўчы, ты яшчэ малады!

На чарговыя тэледэбаты кандыдат ад БНФ прыйшоў не з «куляй для прэзідэнта», а з «наездам» на калег па апазіцыі.

Беларусь павінна выйсці з усіх саюзаў, усталяваць мяжу з Расіяй і далучыцца да NATA — з такой радыкальнай заявай падчас тэледэбатаў выступіў прадстаўнік Партыі БНФ Уладзімір Падгол, які ўжо стаў інтэрнэт-героем пасля эксцэнтрычнага выступу на БТ у танкісцкім шлеме, бронекамізэльцы і з «куляй для прэзідэнта». 

На дэбаты аб знешняй палітыцы, арганізаваныя незалежнымі медыя (каналам «Белсат», сайтам Naviny.by і Еўрарадыё) Падгол апрануўся афіцыйна, але абрынуўся з крытыкай не толькі на ўлады, але і на калег па апазіцыі. 

Лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін і кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў не пагадзіліся з прадстаўніком БНФ у пытанні выхаду Беларусі з розных саюзаў, а сацыял-дэмакратка Ганна Канюс дапусціла, што вайсковая пагроза нашай краіне можа пагражаць… з Захаду.

Калякін, адказваючы на пытанне Юрася Губарэвіча з «Руху за Свабоду» пра тое, чый Крым шчыра прызнаўся, што «дэ-юрэ паўвостраў расійскі», а беларускія ўлады правільна сябе паводзілі ў пытанні ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.

«Калякін — частковы прыхільнік Лукашэнкі», — парыраваў Падгол.

З кім павінна сябраваць Беларусь, у якія саюзы нам трэба ўваходзіць, а з якіх неабходна тэрмінова выйсці, чаму пытанні знешняй палітыкі раз’ядноўваюць апазіцыю — у чарговых тэледэбатах кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Каментары8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць