Музыка11

Названыя пераможцы «Заспявай 3.0»

Гурты Pauline, Leibonik, а таксама трыа Дзмітрый Нікановіч, Вольга Сацюк і Мікіта Найдзёнаў сталі пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай 3.0», які праводзяць партал Tuzin.fm i фонд «Вяртанне». Узнагароджанне з канцэртам пройдзе 22 кастрычніка ў клубе «Coyote» пры ўдзеле гурту Navi.

Журы конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай 3.0» назвала пераможцаў у трох намінацыях. У «Спяванай паэзіі» перамагла Pauline з песняй на верш Ірыны Багдановіч «Людзі, дзе вы?». У намінацыі «Беларускі кавер» найлепшым прызналі гурт Leibonik за арыгінальную інтэрпрэтацыю хіта гурту «Мроя» — «Я рок-музыкант». У намінацыі «Замежны пераклад» не было роўных беларускай версіі хіта Эраса Рамацоці ў перакладзе Мікіты Найдзёнава і ў выкананні Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк. Названыя выканаўцы падзеляць між сабою прызавы фонд конкурсу, які складае 1500 еўра.

 «Усе 18 удзельнікаў апошняга этапа конкурсу могуць лічыць сябе пераможцамі, бо менавіта іх песні былі адабраныя з 78 пададзеных заяваў. Яны атрымалі цудоўную магчымасць паказаць сябе ўжывую і займець новых прыхільнікаў на фінальных канцэртах, якія ішлі цэлае лета. І ў выніковым галасаванні балы адрозніваюцца зусім нязначна. Таму я віншую названых пераможцаў разам з тымі, хто прайшоў у фінал», — сказаў старшыня журы конкурсу «Заспявай 3.0» Алег Хаменка. У журы таксама ўвайшлі беларускія музыкі, паэты, перакладчыкі і арганізатары конкурсу: Лявон Вольскі, Уладзь Лянкевіч, Ганна Янкута, Сяргей Пукст, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка, Сяргей Балахонаў, Яўген Карпаў, Сяргей Будкін, Павел Бераговіч. 

Выніковы канцэрт «Заспявай 3.0» пройдзе 22 кастрычніка ў клубе «Coyote». На ім таксама будуць названыя пераможцы глядацкага галасавання, якое праводзілася на сайце Talaka.by. Акром сэтаў ад Pauline, Leibonik, трыа Нікановіч-Сацюк-Найдзёнаў у гэты вечар чакаецца выступ гурта Navi — пераможцаў леташняга конкурсу «Заспявай».

22.10. Мінск. Бар «Coyote» (пр.Незалежнасці, 117а). 19:00-22:00. Канцэрт пераможцаў конкурсу «Заспявай 3.0»: Pauline, Leibonik, Дзмітрый Нікановіч&Вольга Сацюк&Мікіта Найдзёнаў. Пры ўдзеле гурта Navi. Кошт квіткоў: 10 руб. (танцпляц), 15 руб. (столік) — папярэдне, 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (столік) — у дзень. Інфа: +375 29 687-20-93.

Квіткі анлайн можна набыць тут

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года4

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць