Грамадства77

«Мілкавіта» падала ў суд на журналіста Associated Press Юрася Карманава

ААТ «Мілкавіта» падала пазоў супраць журналіста Associated Press (AP) Юрася Карманава аб абароне дзелавой рэпутацыі. У заяве прадпрыемства спасылаецца на даследаванні малака, праведзеныя Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі.

titovsergey.com

Журналісты АР у красавіку 2016 года правялі расследаванне аб актыўным выкарыстанні забруджаных зямель Чарнобыльскай зоны ў сельскай гаспадарцы. Журналісты даведаліся, што фермер Мікалай Чубянок, які арганізаваў малочную ферму за некалькі кіламетраў ад знакаў «Стоп! Радыяцыя!», штодня здае каля двух тон малака на завод ААТ «Мілкавіта» у Хойніках. Каля 90 % прадукцыі ААТ «Мілкавіта» з Хойнікаў ідзе на экспарт у Расію.

Аналіз малака ў галоўнай лабараторыі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паказаў, што дапушчальныя нормы па ўтрыманні стронцыю (SR-90) перавышаныя ў 10 разоў. Згодна з заключэннем цэнтра, якое мелі журналісты, малако ўтрымлівала 37,5 Бк/кг стронцыю пры дапушчальнай норме ў 3,7 Бк/кг.

Журналісты не толькі праінфармавалі аб выніках даследаванняў кіраўніцтва «Мілкавіты», але і працытавалі ў сваім артыкуле словы прадстаўніка завода Маю Феданчук. Яна паведаміла, што «уласны аналіз лабараторыі завода паказвае, што малако адпавядае нормам і ўтрымлівае стронцыю ў сярэднім 2,85 Бк/кг».

Пасля публікацыі Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі правёў праверку, якая не выявіла ў малацэ перавышэнне па колькасці стронцыю-90. На гэтыя вынікі і спасылаецца ААТ «Мілкавіта» ў сваёй заяве ў суд.

«Мілкавіта» патрабуе ад журналіста «абвергнуць загадзя ілжывыя звесткі» не толькі на сайце АР, але і на 7 беларускіх, польскіх і расійскіх сайтах, якія распаўсюдзілі інфармацыю.

— Апублікаваныя намі звесткі тычацца кожнага грамадзяніна, які ходзіць у краму. Расследаванне праведзена па ўсіх канонах жанру і заснавана на фактычных звестках. У артыкуле прыведзеныя і дадзеныя лабараторыі аб 10-разовым перавышэнні стронцыя ў малацэ, а таксама меркаванне прадстаўніка «Мілкавіты», — расказаў Юрась Карманаў.

Пасля публікацыі галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч і кіраўнік дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА Дзмітрый Жук у праграме БТ «Клуб рэдактараў» заклікалі разабрацца з журналістам АР у судзе.

«Ствараецца ўражанне, што ў гэтым судовым разглядзе зацікаўленая не столькі «Мілкавіта», колькі высокія інстанцыі, якія хваравіта адрэагавалі на журналісцкае расследаванне», — каментуе сітуацыю старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.

Першае пасяджэнне па справе прызначана на 5 кастрычніка а 15.30 у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска (каб. 230).

Каментары7

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну8

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі21

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну8

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць