На станцыі Хобакен у Нью-Джэрсі (ЗША) цягнік урэзаўся ў платформу падчас ранішняй гадзіны пік у чацвер. Прадстаўніца транспартнага ведамства ў Нью-Джэрсі паведаміла, што параненыя больш за 100 чалавек.

Многія з іх, па яе словах, знаходзяцца ў крытычным стане.
Амерыканскія СМІ паведамляюць пра трох загінулых, пацверджання гэтаму пакуль няма.
На фотаздымках з месца падзей відаць, што чыгуначны састаў моцна пашкоджаны, як і сам будынак станцыі. Мяркуючы па паведамленнях відавочцаў, цягнік не спыніўся ля буфернага стопара, а працягнуў рух, пратараніўшы залу чакання. У выніку павалілася частка даху над ім.
У дадзены момант чыгуначны рух на станцыі цалкам прыпынены.

Станцыя Хобакен знаходзіцца прыкладна ў 11 км ад горада Нью-Ёрк — населеныя пункты раздзяляе рака Гудзон. Станцыя з'яўляецца канчатковым пунктам некалькіх чыгуначных ліній і важным перасадачным пунктам на шляху на Манхэтэн.
Як распавёў сведка таго, што адбылося, цягнік цалкам сышоў з рэек.
«Я не быў на гэтым цягніку, але я прыехаў амаль адразу ж, пасля таго як гэта здарылася. З даху лілася вада, а людзі вылазілі з вокнаў», — распавёў Бэн Фэрклаф. «Было мноства пацярпелых», — дадаў ён.
-
У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка
-
Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны
-
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары