Свет11

За тры месяцы грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд

Рэкордную колькасць беларускіх грамадзян — 16 — выслалі ў другім квартале 2026 года ўлады Грузіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак мясцовай паліцыі. Гэта ўдвая больш, чым у першым квартале, што на той момант таксама было рэкордам, паведамляе «Позірк».

Тбілісі. Фота: vecteezy.com

За красавік — чэрвень з Грузіі выслана 15 мужчын і адна жанчына.

Такім чынам, за паўгоддзе Грузія, якой з 2012 года кіруе партыя прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, выслала 24 грамадзяніна Беларусі. Гэта 1,18% усіх замежнікаў, высланых з краіны за названы перыяд.

12 беларусаў (усе — мужчыны) у другім квартале 2026 года было змешчана ў цэнтр часовага ўтрымання, сведчаць звесткі паліцыі. 

У 2025 годзе Грузія выслала 6 беларускіх грамадзян (усе — мужчыны), што стала гадавым рэкордам.

За папярэднія шэсць гадоў (2019-24) з гэтай краіны было выслана тры грамадзяніна Беларусі.

Агульная статыстыка сведчыць аб актывізацыі грузінскіх сілавікоў: у 2021 годзе было выслана 77 замежнікаў, у 2022‑м — 165, у 2023‑м — 190, у 2024‑м — 363, у 2025‑м — 1311.

Грузія стала адной з асноўных краін знаходжання беларусаў, якія ўцяклі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі ў 2020 годзе і пазней. Мясцовыя ўлады не задаволілі ніводнага іх хадайніцтва аб наданні прытулку.

Каментары1

  • Ласло
    02.08.2026
    варавал , варую , и буду вараваць

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі42

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі42

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць