Свет11

Выбух у маскоўскім рэстаране быў не ўнутры, а звонку

Паводле шэрагу паведамленняў, выбух адбыўся не ўнутры рэстарана Balzi Rossi, а побач з ім. На старонцы ўстановы ў інстаграме з'явілася паведамленне, што з самім рэстаранам «усё ў парадку». 

Шэф-кухар рэстарана Карла Альф'еры таксама заявіў у сацыяльных сетках, што рэстаран і кухня не пацярпелі. Паводле яго слоў, праблема ўзнікла звонку будынка. Такім чынам ён адмаўляе распаўсюджаную раней версію пра выбух газавага балона на кухні.

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» сцвярджае, што нібыта на верандзе рэстарана выбухнула выбуховая прылада, якая знаходзілася ў руках чалавека. Паводле гэтай непацверджанай версіі, чалавек, які ўзарваў прыладу, мог не ведаць пра сапраўдны характар прадмета і быў выкарыстаны «ўцёмную». Ён загінуў. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Паводле тэлеграм-канала «112», у бальніцы былі дастаўленыя 17 чалавек. Раней галоўнае ўпраўленне МУС Масквы паведамляла пра трох загінулых і 15 пацярпелых.

У Следчым камітэце Расіі адзначылі, што колькасць загінулых і пацярпелых яшчэ ўдакладняецца, а прычыны здарэння працягваюць высвятляцца.

Жыхар сталінкі на вуліцы Барыкаднай, якая знаходзіцца па суседстве з рэстаранам, пацвердзіў выданню «Важные истории», што ў рэстаране было свята ў гонар нейкага генерала.

Журналіст Алег Кашын мяркуе, што дзень нараджэння мог святкаваць галоўнакамандуючы Паветрана-касмічных сіл РФ генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко. Вайсковы блогер Ян Матвееў адзначае, што сёння дзень нараджэння таксама святкуюць генерал-маёр ПДВ Уладзімір Селіверстаў (удзельнічаў у наступе на Кіеў) і генерал-лейтэнант Аляксандр Ярашэвіч (начальнік дэпартамента транспартнага забеспячэння Мінабароны).

Побач з будынкам, каля якога адбыўся выбух, прыпаркавана мноства аўтамабіляў на чорных нумарах, то-бок машын Мінабароны РФ.

Каментары1

  • Румын
    02.08.2026
    Да і хрэн з імі)

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць