Свет

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Выданне пад назвай The Antiquities of Athens («Старажытнасці Афінаў») было знойдзена падчас рамонту старога дома ў горадзе Кіяма на паўднёвым узбярэжжы штата Новы Паўднёвы Уэльс. Сям'я, якая займалася рэканструкцыяй будынка, знайшла кнігу ў дымавым корабе каміна, піша выданне abc.net.au.

Фота: Kiama Library

Кіраўніца бібліятэкі Кіямы Мішэль Хадсан расказала, што ўладальнікі дома не ведаюць, як кніга туды трапіла, але вырашылі перадаць яе назад бібліятэцы, бо лічылі выданне каштоўным.

Нягледзячы на некаторыя пашкоджанні, кніга захавалася ў добрым стане. Унутры яе засталася пячатка бібліятэкі, а таксама старыя правілы карыстання: час працы, умовы выдачы кніг і сума штрафу за пратэрміноўку.

Бібліятэкарка Мішэль Хадсан з вернутым выданнем. Фота: Kiama Library

Паводле падлікаў супрацоўнікаў бібліятэкі, калі б дзейнічаў стары штраф — тры пенсы за кожны тыдзень пратэрміноўкі — сума доўгу за 150 гадоў склала б каля 28 тысяч аўстралійскіх даляраў (каля 19,6 тысячы даляраў ЗША) з улікам інфляцыі. Аднак цяпер бібліятэка штрафы за несвоечасовае вяртанне кніг не спаганяе.

Фота: Kiama Library

Вернутае выданне было надрукавана ў 1858 годзе і змяшчае каля 70 чорна-белых ілюстрацый, у тым ліку старонкі з вялікімі разваротнымі схемамі. 

Гэту кнігу больш не будуць выдаваць чытачам. Яе перададуць у спецыяльную гістарычную калекцыю бібліятэкі, дзе яна будзе захоўвацца ў спецыяльнай архіўнай скрынцы.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць