Спорт22

Брава, Аўстрыя!

Гаспадары турніру прайгралі Нямеччыне, але дастойна глядзеліся ў гэтым матчы і цягам усяго групавога турніру. А вось зборная Польшчы — абняць і плакаць.

Аўстрыя – Нямеччына – 0:1. Аўстрыйцы аказалі годны супраціў нямецкай зборнай, змагаючыся да апошняй хвіліны сустрэчы. А вось зборная Польшчы — абняць і плакаць.

.

Адзіны гол у матчы на 49-й хвіліне са штрафнога забіў Міхаэль Балак. Але аўстрыйцаў гэты мяч ня толькі не зламіў, а наадварот яны сталі яшчэ больш актыўна атакаваць вароты супернікаў.

Яны змагаліся ня столькі за выхад у чвэрцьфінал (дзеля гэтага трэба было забіць два мячы), а хутчэй за сябе і сваю краіну. Перад чэмпіянатам каманду Аўстрыі запісалі ў безнадзейныя аўтсайдэры. І яны даказвалі, што не выпадковыя на гэтым турніры.

За паразы ад зборнай Нямеччыны і Харватыі падапечным Ёзэфа Хікерсбэргера не павінна быць сорамна. Аўстрыя пакідае турнір з горда ўзьнятай галавой.

Што ня скажаш пра зборную Польшчу, якая прыехала ў Аўстрыю зь непамернымі амбіцыямі, а зьяджае ні з чым, бясслаўна, праваліўшы турнір. У панядзелак палякі прайгралі другому складу зборнай Харватыі – 0:1. Адзіны гол на рахунку форварда нямецкага "Вэрдэра" Івана Класьніча

Падапечныя Славена Біліча зноў даказалі, што матчаў, якія нічога не значаць, для харватаў не існуе. Хоць гэта Англія, хоць Польшча.

Выніковае становішча: Харватыя – 9, Нямеччына – 6, Аўстрыя – 1. Польшча – 1.

Такім чынам у першым чвэрцьфінале ў чацьвер, 19 чэрвеня, згуляюць Партугалія – Нямеччына.

У пятніцу, 20 чэрвеня, матч Харватыя – Турцыя.

***

У аўторак, 17 чэрвеня, адбудзецца трэці тур у групе "С": Францыя – Італія, Галяндыя – Румынія.

Турнірнае становішча ў гэтай групе наступнае: Галяндыя – 6, Румынія – 2, Францыя, Італія – па 1.

Галяндцы ўжо забясьпечылі сабе першае месца ў групе, і іх супернікам у чвэрцьфінале у суботу будзе або зборная Расеі, або Швэцыі.

А вось на другую пуцёўку прэтэндуюць усе тры каманды.

Каментары2

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць