Навука і тэхналогіі1414

Прэміі VІ Кангрэсу даследчыкаў Беларусі атрымалі Авілін, Груша, Кучынская

Кангрэс даследчыкаў Беларусі — гэта форум, дзе можна ўжывую пагаварыць з кракаўскім прафесарам Новакам і найвышэйшым гісторыкам Еўропы Латышонкам. Даведацца пра апошнія распрацоўкі ракетных тэхналогій ад Паратнікава і Алесіна. Падыскутаваць з дакладам баска, які вывучае заходнепалескія гаворкі, — Крысціяна Рансара. Увечары выпіць піва на Лайсвес-алеі з палітолагам Валерам Карбалевічам.

Гэта такі інтэлектуальны кацёл, які рэдка сустрэнеш.

Бачацца ў Коўне людзі з розных краін. Сёлета было 16 секцый, з'ехалася каля 500 удзельнікаў.

Кульмінацыяй Кангрэса заўжды ёсць цырымонія ўручэння прэмій за найлепшыя публікацыі апошніх двух гадоў.

Летась лаўрэатамі былі Настасся Скеп'ян, Мікола Хаўстовіч і Маргарыта Бальмасэда.

Хто ўганараваны сёлета? Гэта стала вядома ўвечары 8 кастрычніка. Цырымонія прайшла ў Палацы BLC Коўна. Яе вялі прафесары-гісторыкі Дарота Міхалюк і Захар Шыбека.

Прэмію за найлепшую гістарычную кнігу атрымаў гісторык з Мінска Аляксандр Груша за кнігу «Дакументальная пісьмовасць Вялікага Княства Літоўскага (канец XIV — першая траціна XVI ст.).

Груша, Александр. Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV — первая треть XVI в.). — Минск: Беларуская навука, 2015. — 465 с.

«Мы ўвесь час крытыкуем Акадэмію навук, а прэміі ўсё збіраюць яе супрацоўнікі», — адзначыў у час уручэння Захар Шыбека.

Прэмію імя Зоры Кіпель за найлепшую кнігу ў галіне гуманітарных навук фундуе сям'я Кіпеляў — вось каб больш сямей так ушаноўвалі памяць добрых людзей. Прэмію ж атрымаў Цімафей Авілін за кнігу ўнікальнай тэматыкі: «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія».

Авілін, Цімафей. Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія. Вільня: Тэхналогія, 2015. 260 с.

Прэмію за найлепшую кнігу ў галіне сацыяльна-палітычных навук атрымала даследчыца Вольга Кучынская. Яе манаграфія выйшла ў выдавецтве ўплывовага амерыканскага ўніверсітэта.

Кучынская Вольга. The Politics of Invisibility: Public Knowledge about Radiation Health Effects after Chernobyl. MIT Press, 2014. 264 p.

Асобна былі ўганараваныя аўтары найлепшых артыкулаў.

У галіне гісторыі гэта наватарскі артыкул Канановіч, Уладзімір. Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы. Ён разглядае паняцце родавай памяці і як яна ўплывае нават на выбар у дзяржаўнай палітыцы.

У галіне гуманітарных навук гэта дацэнт Полацкага ўніверсітэта Лобач, Уладзімір. Феномен вайны ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследванні. Навуковы зборнік. Вып. 1. — Мн.: Беларуская навука, 2014. — С. 58-91.

У галіне сацыяльна-палітычных навук гэта Васілевіч, Наталля. Заведама нераўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванага аўтарытарызму // ARCHE. №4. 2015. C. 216-253.

Асаблівая прэмія ў гэтым годзе — прэмія за найлепшую польскамоўную манаграфію на беларускую тэматыку. Яе атрымала — пры вялікім, шыкоўным выбары прэтэндэнтаў — этнолаг Ганна Энгелькінг.

Сваю кнігу «Калхознікі. Антрапалагічнае даследаванне тоеснасці беларускай вёскі пералому ХХ і ХХІ стагоддзя» Энгелькінг пісала 20 гадоў, ажыццявіўшы дзясяткі паездак.

«У калхознікаў сядзяць гаспадары, гэта галоўнае, што я адкрыла ў сваіх экспедыцыях. І той гаспадар, кулак заслугоўвае помніка ў Мінску, каб аддаць яму пашану», — прызналася Энгелькінг на цырымоніі ўручэння.

Engelking, Anna. Kołchoźnicy. Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2012. 858 s.

Вось спісы кніг і публікацый, што трапілі ў шорт-лісты прэміі.

ГІСТОРЫЯ

Манаграфіі

 

Волкаў, Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка. Мінск: Андрэй Янушкевіч, 2015. — 188 с.

Груша, Александр. Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV — первая треть XVI в.). — Минск: Беларуская навука, 2015. — 465 с.

Лісейчыкаў, Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. — Мінск: Беларусь, 2015.

Рэйн, Леанід. Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны. Смаленск: Інбелкульт, 2015.

Сагановіч, Генадзь. Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа. Мінск: Медысонт, 2015.

Сліж, Наталля. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Смаленск: Інбелкульт, 2015.

Чарнякевіч, Андрэй.Нараджэнне беларускай Гародні. Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч, 2015. 172 с.

Артыкулы

Канановіч, Уладзімір. Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы // ARCHE. 2015. № 9. С. 195-218.

Ляхоўскі, Уладзімір; Нашчынец, Канстанцін. Кантрабанда ў БССР у 1920-х — 1930-х гг.: сацыяльна-эканамічнае вымярэнне // ARCHE. 2015. № 11. С. 293-323.

Мартынюк, Алексей. Кто и когда впервые произнес на латыни и по-немецки «Белая Русь»? // Alba Ruscia: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X-XVI вв.). Под общей ред. А.В. Мартынюка. М. 2015. С. 27-38.

Пушкін, Ігар. Самавызначэнне беларусаў у Магілёве падчас Першай сусветнай вайны //

Białoruskie Zeszyty Historyczne / Беларускі гістарычны зборнік. Z. 43. 2015. C. 158-184.

ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

Манаграфіі

Авілін, Цімафей. Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія. Вільня: Тэхналогія, 2015. 260 с.

Малей, Аляксандр. Витебский «Квадрат». Художественное исследование нонконформистского движения художников в Витебске и Минске (1987—2000 гг.). Минск: Экономпресс, 2015. 332 с.

Марціновіч, Дзяніс. Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Мінск: Чатыры чвэрці, 2014. 114 с.

Некрашэвіч-Кароткая, Жанна. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый. Мінск: БДУ, 2015. — 207 с.

Трус, Мікола. Максім Багдановіч: коды жыцця і творчасці. — Мінск: БДТУ, 2015. — 179 с.

Шаўчэнка, Ганна. Паэзія Антона Гарэцкага і станаўленне рамантычнай традыцыі ў польскамоўнай літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Мінск: Кнігазбор, 2015.

Артыкулы

Багдановіч, Ірына. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як «ключ» да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха // Studia Białorutenistyczne. 9/2015. С. 149-163.

Брусевiч, Анатоль. Экзістэнцыйнае падарожжа Эдзіка Мазько // Białorutenistyka Białostocka. — 2014. — Т.6. —С. 135 — 151.

Жук, Ігар. «У тумане» Васіля Быкава: тры тэзісы да граматыкі наратыўнай інтрыгі аповесці // Studia Białorutenistyczne. 9/2015. С. 181-202.

Казлоўская-Дода, Ядвіга. Родавыя формы сучаснай беларускай мовы на матэрыялах газеты «Звязда» // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Пад рэд. І.Э.Багдановіч. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — С. 46-69.

Лобач, Уладзімір. Феномен вайны ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследванні. Навуковы зборнік. Вып. 1. — Мн.: Навука, 2014. — С. 58-91.

САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ НАВУКІ

Манаграфіі

Крывашэй, Дзмітрый. Дзяржаўная культурная палітыка ў Беларусі (1991-2010 гг.). Мінск: Беларуская навука, 2014. — 521 с.

Кучынская Вольга. The Politics of Invisibility: Public Knowledge about Radiation Health Effects after Chernobyl. MIT Press, 2014. 264 p.

Русаковіч, Андрэй. Германия во внешней политике Беларуси (1990-2012 гг.). Минск: РИПО, 2015. 423 с.

Сакалова, Галіна. Рынок труда Республики Беларусь в социологическом измерении. Под общ. ред. Г. Н. Соколовой. Минск: Белорусская наука, 2014.

Сасункевіч Вольга. Informal Trade, Gender and the Border Experience. Ashgate, 2015. 240 р.

Смірнова, Разалія. Судьба белорусской провинции: социологический анализ. Под общ. ред. Р. А.Смирновой. Минск: Белорусская наука, 2015.

Артыкулы

Астапава Анастасія. Why All Dictators Have Moustaches: Political Jokes in Contemporary Belarus // Humor 2015; 28(1): 71—91.

Васілевіч Ганна. Eastern Partnership Initiative: 5 Year Results and Future Perspectives // in: Bátor, Peter. — Ondrejcsák, Róbert. (eds.): Panorama of global security environment 2014. Center for European and North Atlantic Affairs (CENAA), Bratislava 2015, pp. 27-39.

Васілевіч Наталля. Заведама нераўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванагааўтарытарызму // ARCHE. №4. 2015. C. 216-253.

Гапава Алена. Страдание и поиск смысла: моральные революции Светланы Алексиевич // Неприкосновенный запас. 2015. №1.

Новікаў Аляксандр. The evolution of the environmental movement in Belarus: from Chernobyl to global climate change // Environmental Sociology (2015), 1:2, 92-101.

Прысмакова Паліна. Why Does China Invest in Belarus? Billions of Loans from Perspective of Chinese Local Governments // Belarusian Political Science Review. Volume 3, 2014-2015.

Ярашэвіч Вячаслаў. Political Economy of Modern Belarus: Going Against Mainstream? // Europe-Asia Studies (2014), 66:10, 1703-1734.

ПОЛЬСКАМОЎНЫЯ МАНАГРАФІІ НА БЕЛАРУСКУЮ ТЭМАТЫКУ

(2011-2015 гг.)

Antoniewicz, Marceli. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii., Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011.

Barszczewska Nina, Jankowiak Mirosław. Dialektologia białoruska. Warszawa 2012. 308 s.

Cichoracki, Piotr. Województwo poleskie 1921-1939. Z dziejów politycznych. Łomianki, 2014.

Czwołek, Arkadiusz. Piórem i buławą: Działalność polityczna Lwa Sapiehy kanclerza litewskiego, wojewody wileńskiego. Toruń: Wydawnictwo naukowe UMK, 2012. 734 s.

Engelking, Anna. Kołchoźnicy. Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2012. 858 s.

Kowalski, Mariusz. Księstwa Rzeczpospolitej. Państwo magnackie jako region polityczny. Warszawa: IGiPZ PAN, 2013. 396 с.

Mironowicz, Eugeniusz. Wojna wszystkich ze wszystkimi, Białoruś 1941-1944. Avalon, 2015. 243 s.

Siwek, Beata. Wolność ukrzyżowana. Rzecz o białoruskim dramacie i teatrze. Lublin: KUL, 2011, 412 s.

Śleszyński, Wojciech. Województwo Poleskie. Avalon, 2014. 336 s.

Zielecka-Mikołajczyk, Wioletta. Prawosławni i unici w Rzeczypospolitej XVI-XVIII wieku wobec życia i śmierci w świetle testamentów. Warszawa, Neriton, 2014.

Узнагароджанне Прэміі адбываецца пры фінансавай падтрымцы Беларускага дабрачыннага фонда (Лондан, Вялікабрытанія) і сям’і Кіпель (ЗША).

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць