Улада1414

Эксперт: Візіт Лукашэнкі ў Пакістан можа быць звязаны з жаданнем Беларусі атрымаць ракетныя тэхналогіі

Нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан можа быць звязаны з жаданнем Беларусі атрымаць ракетныя тэхналогіі.

Такое меркаванне выказаў эксперт у сферы бяспекі Андрэй Паротнікаў, выступаючы на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Форум адбыўся ў Коўне (Літва) 7—9 кастрычніка.

Стваральнік Belarus Security Blog Паротнікаў адзначыў, што на ўсіх сустрэчах Лукашэнкі і пакістанскага лідара Наваза Шарыфа прысутнічаў пакістанскі міністр абароннай прамысловасці

Беларускія «Паланэзы» — сярод найлепшых у свеце ў класе цяжкіх РСЗА. Скрыншот з відэа МА РБ.

Таваразварот між Беларуссю і Пакістанам мізэрны, і невідавочна, за кошт чаго ён можа расці. Між тым Пакістан валодае адносна прасунутымі ракетнымі тэхналогіямі, якія развіваў паралельна з нарошчваннем ядзернага патэнцыялу. Гэтая краіна знаходзіцца ў перманентным канфлікце з Індыяй. Варта адзначыць, што ў сваіх паведамленнях пра перамовы пакістанскія СМІ акцэнтавалі ўвагу на тым, што беларускі бок падтрымаў пазіцыю Ісламабада па пытанні Кашміра — спрэчнай тэрыторыі ў перадгор’ях Гімалаяў.

На думку Паротнікава, Беларусь ужо прыкладна 10 гадоў імкнецца развіваць ракетныя тэхналогіі. Гэты намер узнік задоўга да ўкраінскага крызісу.

Па словах Паротнікава, Пакістан валодае тымі тэхналогіямі, якіх беларускія прадпрыемствы не маюць.

У сваю чаргу, Пакістан можа быць зацікаўлены ў тых беларускіх тэхналогіях, дзе беларусы майстры.

Што цікава, сам Пакістан стварыў уласныя крылатыя ракеты, закупляючы рухавікі ва Украіне. Астатнія сістэмы гэтых ракет пакістанскія інжынеры скапіявалі з «Тамагаўкаў», страчаных над тэрыторыяй Пакістана амерыканскай арміяй пры нанясенні ўдараў па Афганістане. Што да рухавікоў, то іх вырабляе ўкраінская кампанія «Мотор-Січ», якая саўладальнік ў тым ліку авіярамонтнага завода ў беларускай Оршы.

Па якіх накірунках развіваецца беларуская ракетная праграма? Па словах Паротнікава, іх можа быць чатыры. Па-першае, гэта стварэнне цяжкіх ракетных сістэм залпавага агню. Гэтая праца вывела на вытворчасць «Паланэзаў» — у супрацоўніцтве з Кітаем. Па-другое, гэта стварэнне зенітных ракет — тут адбывалася супрацоўніцтва з Украінай. Па-трэцяе, гэта стварэнне крылатых ракет. І, па-чацвёртае, выраб процітанкавых ракет.

Па словах Паротнікава, уласны ракетны рухавік Беларусь мае пачаць вырабляць да 2020 года.

Аналітык Аляксандр Алесін дадаў, што ў некаторых тэхналогіях беларусы найлепшыя ў свеце. Гэта, напрыклад, колавыя цягачы, сістэмы аўтаматызаванага кіравання, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, сістэмы аптычнага зандавання зямлі, а таксама тэхналогіі оптаэлектроннага навядзення. Дакладнасць навядзення «Паланэзаў» — найлепшая ў свеце ў сваім класе, адзначыў Алесін.

Са слоў Алесіна, першым купцом «Паланэзаў» можа стаць Азербайджан.

Штуршком для распрацоўкі «Паланэзаў» стала нежаданне Расіі прадаць Беларусі «Іскандэры». Увогуле, на думку Алесіна, Масква хоча, каб Беларусь страціла патэнцыял абароны і тады вымушаныя была размясціць на сваёй тэрыторыі расійскія войскі.

У сваю чаргу, Беларусь вядзе доўгатэрміновую праграму пераўзбраення ўласнай арміі тымі сродкамі, якія мае ў распараджэнні. «Ад расійскай арміі гэта не абароніць, але дае аргумент, каб не пускаць сюды расійскія базы», — мяркуе Алесін.

Што датычыць супрацьпаветраных ракет, то, па ацэнцы Паротнікава, гаворка не ідзе пра стварэнне комплексу класа С-300. Гаворка пра аналаг «Бука-3». На думку эксперта, выраб чагосьці больш складанага не пад сілу Беларусі эканамічна. «Капіталізм дыктуе свае ўмовы, — кажа Паротнікаў. — Беларуская армія не мае сродкаў для закупу дарагой тэхнікі. А замежны рынак такой прадукцыі канкурэнтны і кансерватыўны».

На Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўна з’ехаліся каля 500 удзельнікаў. Яны працавалі ў 16 секцыях — ад эканомікі да біблістыкі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць