Здарэнні8888

Апублікаванае фота меркаванага забойцы з «Еўропы»

Фота юнака, што зладзіў разню ў «Еўропе», апублікаваў сайт расійскага тэлеканала Рэн-ТВ. Як выглядае, гэта скрыншот са службовага відэа, знятага следчымі.

Нагадаем, што ў суботу ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў цэнтры Мінска 17-гадовы хлопец з бензапілой і сякерай напаў на наведвальнікаў. Адна жанчына была параненая, яшчэ адна загінула.

Як стала вядома, хлопца зваць Улад К., ён навучаецца ў Міжнародным універсітэце «МІТСО». Аднакурснікі кажуць, што ён быў адлюдны, ні з кім не камунікаваў і пераважна прагульваў заняткі. 

Следчыя кажуць, што затрыманы тлумачыць свае намеры агідай да людзей і дэпрэсіяй. Ён хацеў учыніць людабойства і каб яго самога забілі, кажуць следчыя.

Пра яго вядома, што ён з забяспечанай сям'і, у якой, аднак, мама і тата не жывуць разам.

Бацька затрыманага жыў у Мінску асобна, маці і сястра — за мяжой. Паводле звестак папярэдняга расследавання, малады чалавек у 2014 годзе праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Забойца, нагадаем, прынёс сякеру ў футарале ад музычнага інструмента, а ў руцэ трымаў бензапілу.

З заведзенай бензапілой ён напаў на дзвюх работніц ГЦ. Адна жанчына загінула, другая — ў бальніцы. 

Нападнік быў адзін. А чуткі пра тое, што нападнікаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, растлумачылі ў Следчым камітэце.

Меркаваная сякера на месцы здарэння, фота Арцёма Гарбацэвіча

У 17:34 паступіў першы званок у дзяжурную частку ГУУС,

у 17:35 прыбыў першы нарад.

У 17:38 нападніка затрымаў 27-гадовы работнік гандлёвага цэнтра.

Насуперак чуткам першых хвілін, паведамляў карэспандэнт НН, галава ахвяры не была адрэзаная. Але ўся падлога вакол цела была залітая крывёй.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч.2 арт.139 КК «Забойства».

Каментары88

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Чым займаюцца дзеці Шэймана? Дачка падалася ў эзатэрыку7

Дырэктарам Тэатра лялек прызначылі былога міліцыянера і ахоўніка «Еўраопта»14

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць