Эканоміка1212

Апублікаваны абноўлены спіс найбольш запатрабаваных у Мінску спецыялістаў

Упраўленне занятасці камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама апублікавала абноўлены спіс найбольш запатрабаваных на сталічным рынку працы спецыялістаў.

На 1 кастрычніка 2016 года найбольш запатрабаванымі спецыялістамі з'яўляліся: медсёстры (666 заяўленых вакансій), дактары-спецыялісты (400), прадаўцы (248), кухары (247), інжынеры (220), прыбіральшчыкі памяшканняў (187), спецыялісты рознай кваліфікацыі (па 176), кантралёры-касіры (170), выхавальнікі, у тым ліку дашкольнай адукацыі (156), дырэктары і бетоншчыкі (па 151), муляры (135), арматуршчыкі (125).

У студзені—верасні 2016 года па садзеянне ў працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнулася 27.383 чалавекі, з іх 21.357 беспрацоўных.

На канец верасня ў Мінску 13.007 беспрацоўных мелі права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якой склаў 21,74 дэнамінаванага рубля. Узровень афіцыйнага беспрацоўя на канец верасня склаў 0,6% колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва Мінска.

На пастаянную працу ўладкавана 11.223 чалавекі, у тым ліку 6.894 беспрацоўныя. Працаўладкавана 354 асобы, якія абавязаны кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Аказана фінансавая падтрымка 118 беспрацоўным у выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Кансультацыю па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 11.393 чалавекі, арганізавана навучанне 1.056. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.500 чалавек, у тым ліку 2.424 беспрацоўныя.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 кастрычніка склала 7.865, у тым ліку для рабочых — 3.941.

У студзені—верасні 2016 года зарэгістравана больш як 218,7 тыс. зваротаў суіскальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і каля 8,1 млн — да электроннага банка вакансій на сайце Мінгарвыканкама, запоўнена больш за 11,3 тыс. анкет-рэзюмэ.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя2

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць