Грамадства11

У Нью-Ёрку прэзентавалі 10-ы выпуск альманаха беларускай эміграцыі

15 кастрычніка ў Нью-Ёрку у Міжнародным доме маракоў падчас пасяджэння Беларуска-амерыканскага задзіночання «Пагоня» адбылася прэзентацыя юбілейнага, дзясятага, выпуску літаратурнага альманаха «Беларус». Свята сабрала больш за 70 чалавек.

Марат Клакоцкі — выдавец і галоўны рэдактар «Беларуса»

Па традыцыі адкрыў святочную імпрэзу выдавец і галоўны рэдактар Марат Клакоцкі. Ён коратка нагадаў пра гісторыю выдання і яго аўтараў, якія дасылаюць яму свае творы з 10 краінаў сввету, звярнуўшы увагу на тое, што адзін са сталых і самых плённых аўтараў - Макс Шчур - літаральна днямі быў уганараваны прэміяй Гедройца. 

Вітаўт Кіпель

Далей слова атрымаў Вітаўт Кіпель — патрыярх беларускай эміграцыі, фундатар і натхняльнік альманаха. Ён расказаў аб ролі, якую адыгрывалі і адыгрываюць падобныя выданні ў развіцці беларускай літаратуры замежжа і станаўленні беларускамоўных аўтараў. Бо альманах гуртуе вакол сябе не толькі прафесійных, сталых майстроў, але і адкрывае новыя, маладыя таленты, некаторыя з якіх адчулі натхненне пісаць па беларуску, толькі апынуўшыся за мяжой. Такімі «адкрыццямі» сталі Юрась Міхед, Марына Кражова, Ганна Шарко.

Прысутныя на імпрэзе аўтары чыталі свае творы: Віталь Зайка - вершы, Валянціна Якімовіч — успаміны. Зянон Пазняк презентаваў гэтым разам кароткія філасофскія вершы-траціны і пяцірадковікі, а Сяржук Сокалаў Воюш — свае «Беларускія нацыяналістычныя казкі» і некалькі перакладаў сёлетняга Нобелеўскага лаўрэата Боба Дылана.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць