Аўто33

Аўтамабілі Tesla аснасцяць цалкам аўтаномным аўтапілотам

Кампанія Tesla Motors будзе аснашчаць усе свае аўтамабілі цалкам аўтаномным аўтапілотам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным кампаніяй Ілана Маска 19 кастрычніка.

yahoo.com

Новы аўтапілот, падкрэсліваецца ў заяве Tesla Motors, гарантуе значна больш высокі ўзровень бяспекі, чым пры кіраванні чалавекам.

Новая сістэма аўтаномнага кіравання, паведаміла Tesla, уключае ў сябе, у ліку іншага, восем камер, якія забяспечваюць 360-градусны вугал агляду вакол аўтамабіля на адлегласці да 250 метраў, і 12 удасканаленых ультрагукавых датчыкаў, якія вызначаюць аб'екты на дыстанцыі амаль у два разы большай, чым раней. Акрамя гэтага, машыны Tesla будуць аснашчаны радарам з удасканаленай функцыяй апрацоўкі дадзеных.

Ілан Маск у сваім твітары паведаміў, што ў бліжэйшы час будзе апублікаваны відэазапіс паездкі Tesla з аўтаномнымі пілотам ў гарадскім асяроддзі.

***

Кампанія Tesla Motors, заснаваная Іланам Маскам, выпускае некалькі відаў электрамабіляў, якія лідзіруюць па продажах у гэтым сегменце аўтарынка.

Tesla аснашчае свае аўтамабілі аўтапілота з кастрычніка 2015 года. Папярэднія версіі аўтапілотаў у кампаніі называлі сістэмай дапамогі кіроўцу, падкрэсліваючы, што яна не можа цалкам узяць на сябе кіраванне аўтамабілем.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць