Культура33

У Менску на дзьвюх мовах выйшла кніга выбраных твораў Ізі Харыка

Укладальнік кнігі - Вольф Рубінчык.

Кніга выбраных твораў габрэйскага паэта Ізі Харыка «Туга па чалавеку» выйшла ў Менску на беларускай мове і ідышы.

У літаратурна‑мастацкае ілюстраванае выданьне яго ўкладальнік Вольф Рубінчык уключыў вершы і нарыс, створаныя ў 1920‑я гады. Усе творы прадстаўлены на мове арыгіналу і ў перакладзе на беларускую мову. Сярод перакладчыкаў — Аркадзь Куляшоў, Рыгор Бярозкін, Хведар Жычка, Генадзь Бураўкін і іншыя.

У кнігу, ілюстраваную малюнкамі графіка Лазара Лісіцкага — сучасьніка паэта, уключаны біяграфічныя матэрыялы і фатаздымкі аўтографаў І. Харыка, а таксама дому ў мястэчку Зэмбін (цяпер вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці), дзе ён нарадзіўся ў 1896 г. (па іншых дадзеных, у 1898‑м) у сям’і краўца.

Першыя вершы І. Харыка былі апублікаваныя ў 1920 годзе ў маскоўскай газэце на ідзіш «Камуністышэ вэльт». З 1928 па 1937 гады паэт жыў у Менску, дзе набыў вядомасьць пасьля публікацыі паэмы «Менскія балоты» (1928). У 1937 годзе па абвінавачаньні ў шпіянажы І. Харык быў расстраляны супрацоўнікамі НКУС. Рэабілітаваны ў 1956 годзе разам са сваёй жонкай Дзінай (1913 — 2003).

Імём паэта названы Менскае таварыства габрэйскай культуры і вуліца ў Зэмбіне. Творы І. Харыка перакладзены на многія мовы.

БелаПАН

Каментары3

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць