Здарэнні11

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі кіроўцу, які збіў школьніцу на пешаходным пераходзе ў Брэсце

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі высветлілі асобу кіроўцы, які 16 лістапада наехаў на школьніцу на пешаходным пераходзе ў Брэсце, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Ім аказаўся берасцеец 1959 года нараджэння.

Устаноўлена, што раніцай 16 лістапада мужчына рухаўся на легкавым аўтамабілі маркі «Хёндай Тусал» па вуліцы Пушкінскай. Каля 8.00 ён наехаў на 14-гадовую школьніцу, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Кіроўца спыніўся і паспяшаўся на дапамогу пацярпелай. Дзяўчынка спалохалася, да таго ж баялася спазніцца на ўрокі. Яна сказала, што з ёй усё добра, і ўцякла. Аднак праз дзве гадзіны яе стан рэзка пагоршыўся. Брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелую ў траўматалагічнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы.

«Памылкай кіроўцы было тое, што ён пакінуў месца ДТЗ. У любым выпадку трэба заставацца на месцы і выклікаць супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Цяпер яму пагражае адказнасць па ч.4 ст.18.17 КаАП (пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння)», — патлумачыла начальнік аддзялення ДАІ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць