Цікава параўнаць з беларускай сітуацыяй.
Аўстралійскае падатковае ўпраўленне апублікавала новыя звесткі аб даходах і падатковым статусе аўстралійскіх прыватных асоб, кампаній, партнёрстваў, трастаў і фондаў за 2013—2014 гады.
На падставе гэтых даных газета The Sydney Morning Herald склала рэйтынг 50 самых высокааплатных прафесій сярод мужчын і жанчын. Сярод пералічаных прафесій самы высокі рэйтынг для абодвух палоў — у дактароў-спецыялістаў.
Аднак розніца ва ўзроўні даходаў у мужчын і жанчын адной і той жа прафесіі каласальная. Да прыкладу, мужчына-нейрахірург атрымлівае 577 674 аўстралійскіх даляраў за год, у той час як жанчына — толькі $323 682, хоць гэтая прафесія — другая ў топе (на першым месцы — суддзя з $355 844). Як піша газета, гендэрны разрыў у аплаце працы — велізарная праблема ў аўстралійскім бізнэсе.
Вось топ-50 самых высокааплатных прафесій для мужчын і жанчын у Аўстраліі.
Мужчыны (аўстралійскіх даляраў за год)
- Нейрахірург $577 674
- Афтальмолаг $552 947
- Кардыёлаг $453 253
- Пластычны і рэканструктыўны хірург $448 530
- Гінеколаг-акушэр $446 507
- Атарыналарынголаг $445 939
- Траўматолаг $439 629
- Уролаг $433 792
- Сасудзісты хірург $417 524
- Гастраэнтэролаг $415 192
- Дыягнастычны і інтэрвенцыйны радыёлаг $386 003
- Дэрматолаг $383 880
- Суддзя $381 323
- Анестэзіёлаг 370 492 $
- Кардыятаракальны хірург 358 043 $
- Хірург $357 996
- Доктар-спецыяліст $344 860
- Анколаг-радыёлаг $336 994
- Анколаг $322 178
- Дылер па каштоўных паперах і фінансах $320 452
- Спецыяліст па таракальнай медыцыне $315 444
- Доктар-тэрапеўт $315 114
- Інтэнсіўны прафесійны догляд $308 033
- Спецыяліст рэнальнай медыцыны $298 681
- Неўрапатолаг $298 543
- Фінансавы/інвестыцыйны менеджар $288 790
- Інвестыцыйны брокер $286 530
- Дзіцячы хірург $282 508
- Доктар-гематолаг $271 738
- Гандляр ф'ючарсамі $264 830
- Эндакрынолаг $258 972
- Гулец у крыкет $257 527
- Рэўматолаг $256 933
- Стаматолаг $253 442
- Міравы суддзя $246 737
- Аналітык фондавых рынкаў; інвестыцыйны дылер $245 826
- Педыятр $239 405
- Дылер фондавай біржы; біржавы маклер $238 192
- Нарколаг $234 557
- Спецыяліст экстраннай медыцыны $232 595
- Член парламента $232 093
- Патолагаанатам $224 378
- Сакратар кампаніі/карпарацыі $218 432
- Губернатар штата $212 652
- Актуарый $196 144
- Спартыўны доктар $187 468
- Інжынер-нафтавік $185 808
- Галоўны выканаўчы дырэктар $181 849
- Выканаўчы дырэктар; упраўляючы дырэктар; дзяржаўны служачы — сакратар або намеснік сакратара $181 849
- Дырэктар горназдабыўнога прадпрыемства $179 439
Жанчыны (аўстралійскіх даляраў за год)
- Суддзя $355 844
- Нейрахірург $323 682
- Пластычны і рэканструктыўны хірург $281 608
- Гандляр ф'ючарсамі $281 600
- Сасудзісты хірург $271 529
- Гінеколаг-акушэр $264 628
- Гастраэнтэролаг $260 925
- Міравы суддзя $260 161
- Анестэзіёлаг $243 582
- Афтальмолаг $217 242
- Кардыёлаг $215 920
- Уролаг $213 094
- Хірург $210 796
- Анколаг $208 612
- Доктар-спецыяліст 207 599 $
- Доктар-тэрапеўт $207 225
- Атарыналарынголаг $200 136
- Дэрматолаг $195 030
- Дыягнастычны і інтэрвенцыйны радыёлаг $180 695
- Кардыяхірург $175 500
- Дзіцячы хірург $175 314
- Эндакрынолаг $174 542
- Член парламента $173 331
- Рэўматолаг $169 409
- Інтэнсіўны прафесійны догляд $169 369
- Доктар інтэнсіўнай тэрапіі $165 786
- Траўматолаг $159 479
- Неўрапатолаг $155 217
- Спецыяліст рэнальнай медыцыны $155 133
- Нарколаг $152 437
- Доктар-гематолаг $147 970
- Педыятр $147 347
- Дылер па каштоўных паперах і фінансах $145 208
- Стаматолаг $140 505
- Актуарый $136 819
- Анколаг-радыёлаг $135 678
- Фінансавы інвестыцыйны менеджар $134 481
- Інжынер-нафтавік $133 315
- Дырэктар горназдабыўнога прадпрыемства $133 061
- Лекар агульнай практыкі $129 834
- Спецыяліст па таракальнай медыцыне $127 645
- Біржавы маклер $124 433
- Аператар асфальтабетоннага завода $123 281
- Горны інжынер $119 564
- Член трыбунала $119 219
- Спецыяліст па медыцыне працы; доктар грамадскай аховы здароўя; спартыўны доктар $118 310
- Геафізік $117 575
- Галоўны выканаўчы дырэктар; выканаўчы дырэктар; упраўляючы дырэктар; дзяржаўны служачы — сакратар або намеснік сакратара $116 855
- Тэхнічны менеджар $116 732
- Металург $110 359
Каментары