Эканоміка44

Рэгістрацыя Брэсцкім мясакамбінатам таварнага знаку «От бабушки» прызнана незаконнай

Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда прызнала законным і абгрунтаваным рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 28 лiпеня 2016 года аб факце парушэння антыманапольнага заканадаўства ў частцы ажыццяўлення несумленнай канкурэнцыі ў дзеяннях ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», звязаных з набыццём і выкарыстаннем правоў на таварны знак «От бабушки».

Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МАРГ.

Несумленнымі былі прызнаныя дзеянні ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» па рэгістрацыі ў патэнтным органе названага таварнага знака ў дачыненні да каўбасных вырабаў, мясных прадуктаў, а таксама паслуг, звязаных з гандлем такімі таварамі, а таксама па забароне на выкарыстанне таварнага знаку «От бабушки» ў назве каўбасных вырабаў іншых мясакамбінатаў.

У МАРГ нагадалі, што ў 2006 годзе ТАА «Вікос» распрацавала і зацвердзіла па ўзгадненні з намеснікам галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача зборнік рэцэптур на каўбасныя вырабы, які ўключае рэцэптуру на каўбасу сыравэнджаную пад назвай «От бабушки». У гэтай сувязі каўбасу «От бабушки» па гэтай рэцэптуры могуць вырабляць любыя гаспадарчыя суб'екты, якім яна перададзена ва ўстаноўленым парадку. Так, вытворчасць і рэалізацыю каўбасных вырабаў пад гэтай назвай ажыццяўляюць ААТ «Мінскі мясакамбінат», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ТАА «Вялес-Міт», ТАА «Вікос» і іншыя.

«Такім чынам, спроба ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» перашкодзіць дзейнасці сумленных вытворцаў каўбасных вырабаў пад агульнавядомым назвай, якія карыстаюцца ўстойлівым попытам у спажыўцоў, шляхам маніпулявання правам уласнасці на таварны знак не мела поспеху», - растлумачылі ў МАРГ.

Прадстаўленая ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» прававая ахова таварнага знаку «От бабушки» можа быць прызнаная патэнтным органам па заяве зацікаўленых несапраўднай.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць