Хакеры апублікавалі дакументы, згодна з якімі беларускія аўтары рыхтуюць свае публікацыі па заказах маскоўскіх паліттэхнолагаў
Інтэрнэт-рэсурс «Інфармнапалм» апублікаваў узламаную электронную перапіску паміж журналістам Арцёмам Бузілам і ягонымі куратарамі з Расіі. Цікавасць уяўляюць беларускія прозвішчы, што ўсплываюць у гэтай перапісцы.
Бузіла — гэта журналіст з Адэсы, які быў агентам уплыву Крамля ва Украіне, атрымаў турэмны тэрмін, але быў выпушчаны паводле «закона Саўчанкі» і пасля гэтага выехаў у Расію.
Куратары Бузілы, мяркуючы па перапісцы, — людзі, блізкія да крамлёўскага паліттэхнолага Уладзіслава Суркова: праз іх ішлі рэкамендацыі, фінансаванне ды іншае.
Сярод усяго архіва перапіскі звяртаюць на сябе ўвагу згадкі знаёмых прозвішчаў.
Па інфармацыі ўкраінскіх хакераў, з лістапада 2016 года Бузіла падключыўся да інфармацыйнай кампаніі па Беларусі.
Нейкі Walter U — імаверна, чалавек з каманды Суркова — ставіць задачы па маніторынгу СМІ Беларусі, падбору блогераў для замоўных публікацый па тэхнічных заданнях.
Як піша інтэрнэт-рэсурс, Бузіла для гэтых мэтаў прапанаваў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыптэнку, Мікалая Малішэўскага, Юрыя Баранчыка — двух першых з іх на мінулым тыдні затрымалі беларускія спецслужбы. Таксама ў дакументах успамінаецца імя Пятра Пятроўскага.
Украінскія хакеры прыводзяць тое самае «тэхнічнае заданне» ад расійскіх куратараў.
«Перамога прарасейскіх кандыдатаў на выбарах у Малдове і Балгарыі задаюць новы трэнд ва ўсходнееўрапейскай палітыцы, асабліва — на постсавецкай прасторы, — гаворыцца ў заданні.
— Пра тое, што мы маем справу менавіта з трэндам, а не з выпадковымі перамогамі ўмоўна прарасійскіх сілаў, можна казаць, калі прыняць да ўвагі глабальныя змены (Брэкзіт, перамога Трампа і гэтак далей).
У гэтых умовах ухіл беларускай улады ўваходзіць у супярэчнасць з агульнай тэндэнцыяй: беларусізацыя, фармаванне ідэалогіі дзяржаўнага нацыяналізму, зайграванне з апазіцыяй (допуск у парламент празаходняй лібералкі і нацыяналісткі, дазвол канцэрта прамайданнага гурту «Брута» Сяргея Міхалка і г.д.) выглядаюць як адыход ад агульных тэндэнцый, — працягваюць аўтары задання. —
Ва ўмовах глабальнага крызісу ўлады многіх краін ўсё менш прыслухоўваюцца да рэцэптаў МВФ, усё менш разлічваюць на глабальныя рынкі, імкнучыся да развіцця ўнутранага рынку і рэгіянальнай кааперацыі. У процівагу гэтай тэндэнцыі ўлады Беларусі пашыраюць супрацоўніцтва з МВФ, бачачы ў гэтым свой поспех. Ніякія крэдыты ад МВФ і Еўрасаюза — нават калі яны і будуць — становішча не выратуюць: заходнія фінансавыя ўліванні пацягнуць не паратунак дзяржсектара, а паскоранае яго скарачэнне. Палегчыць сітуацыю могуць толькі ўзгодненыя дзеянні з Расіяй у рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Ці працягнуць беларускія ўлады «пляваць супраць ветру» або вернуцца да традыцыйнага «прарасейскага» курсу?».
Пётра Пятроўскі, фота Сяргея Гудзіліна
Паводле «Інформнапалма», канкрэтна гэтую задачу маскоўскіх паліттэхнолагаў выканаў аўтар «Імхаклаба» Пётра Пятроўскі — часты госць у перадачы Вадзіма Гігіна, прэзентуе сябе як «філосаф» і «палітолаг».
Тэкст Пятроўскага, выкананы паводле задачы куратараў, апублікаваны на сайтах «Імхаклаба» і «Імперыі». Першы з сайтаў рэдагуе іншы «філосаф і палітолаг», Аляксей Дзермант. Другі ж — той самы Баранчык, які, як вынікае з апублікаванай у інтэрнэце перапіскі, даваў заданні арыштаваным у Беларусі Алімкіну, Паўлаўцу і Шыптэнку.
Скрыншот пачатку тэкста Пятроўскага на «Імхаклабе»
У тэлефоннай размове з карэспандэнтам радыё «Свабода» Пятро Пятроўскі сказаў, што публікацыя «Інфармнапалма» — «гэта ўсё паклёп. Больш канкрэтную інфармацыю я дам у панядзелак».
«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга182182
Украінскі F-16 збіў расійскі Су-35 дзякуючы дапамозе шведскага самалёта88
Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5
Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным1212
Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным12
Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай88
Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай8
Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах1111
Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах11
«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень11
«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень1
«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга182182
«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга182
Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед
Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед
Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан44
Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4
Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда11
Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА1919
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19
«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга182
Украінскі F-16 збіў расійскі Су-35 дзякуючы дапамозе шведскага самалёта8
Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах1111
Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах11
«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень11
«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень1
Зебра, якая ўцякла ад гаспадара, пасля тыдня на волі стала зоркай інтэрнэту
Зебра, якая ўцякла ад гаспадара, пасля тыдня на волі стала зоркай інтэрнэту
У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах
У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах
Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу88
Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Каментары