Грамадства3434

Новы корпус рэактара беларускай АЭС таксама грукнулі — гэтым разам пры перавозцы

Новы корпус рэактара беларускай АЭС пройдзе тэхнічную экспертызу. Патрэба ў гэтым узнікла пасля здарэння ў Талачынскім раёне ў ноч з 25 на 26 снежня.

Падчас транспарціроўкі па чыгунцы на адной са станцый ахоўны металічны транспартны кажух корпуса рэактара зачапіў апору кантактнай сеткі.

Першы корпус рэактара падчас транспартавання па Беларусі. Фота БелаПАН.

У афіцыйным паведамленні на сайце БелАЭС гаворыцца:

«26 снежня 2016 года падчас выканання манеўровых аперацый на станцыі Слаўнае Беларускай чыгункі ў негабарытным месцы адбыўся нязначны дотык ахоўнага металічнага транспартнага кажуха звышгабарытнага грузу (корпуса рэактара для Беларускай АЭС) аб апору кантактнай сеткі. Пашкоджанняў на корпусе рэактара не выяўлена. Парушэння графіка руху цягнікоў не было. Груз накіроўваецца далей па ўстаноўленым раскладзе».

Як інфармуе БелТА са спасылкай на прэс-службу Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя», дбайную экспертызу, «у адпаведнасці з дзейнымі нормамі і правіламі», правядуць па прыбыцці корпуса на пляцоўку будаўніцтва станцыі ў Астравецкім раёне.

Паведамляецца, што транспарціроўка новага корпуса рэактара з Расіі адбываецца па чыгунцы ў суправаджэнні прадстаўніка завода-вытворцы «АЭМ-тэхналогіі». 

Беларускі бок запатрабаваў у расійскага боку замяніць першы корпус рэактара пасля здарэння, якое адбылося на будаўнічай пляцоўцы АЭС у ліпені. Шматтонная металічная канструкцыя «саслізнула на грунт» з вышыні некалькіх метраў. Таксама сцвярджалася, што пашкоджанняў на корпусе няма, але беларускі бок выказаў жаданне яго замяніць на новы.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць